Вы тут

«Еўрапейскія забегі» #vеlсоmbеgоm стартавалі ў Брэсце


З эстафетай «Полымя міру».

Гэта вялікі дабрачынны праект у дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі, які сёлета стаў пара-складнікам ІІ Еўрапейскіх гульняў. За 50 дзён удзельнікі праекта прабягуць 200 000 кіламетраў, а агульная сума дабрачыннай дапамогі ад кампаніі vеlсоm | А1 складзе рэкордныя 200 000 рублёў.


Акцыя «Еўрапейскія забегі» дабрачыннага праекта #vеlсоmbеgоm пройдзе ў два этапы. Першы (з 12 мая да 20 чэрвеня) будзе праходзіць адначасова з эстафетай «Полымя міру», другі — падчас саміх спаборніцтваў ІІ Еўрапейскіх гульняў (з 21 да 30 чэрвеня).

Аднымі з першых удзельнікаў дабрачыннай акцыі «Еўрапейскія забегі» сталі юныя спартсмены з Брэсцкай абласной цэнтральнай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па лёгкай атлетыцы, прадстаўнікі бегавых супольнасцяў Брэста і супрацоўнікі кампаніі vеlсоm | А1. 12 мая яны правялі сімвалічны дабрачынны забег ад сцен Брэсцкай крэпасці да цэнтральнай плошчы горада ўслед за эстафетай «Полымя міру».

«Еўрапейскія забегі» праводзяцца ў дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі, якія актыўна займаюцца спортам і ў будучыні будуць абараняць гонар нашай краіны на міжнародных спаборніцтвах. Кожны, хто хоча дапамагчы дзецям, можа з 12 мая да 30 чэрвеня ў любы зручны для сябе час выходзіць на прабежкі, фіксаваць свае бегавыя вынікі пры дапамозе любой фітнес-праграмы, усталяванай на смартфон, і дзяліцца імі на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хештэгамі #vеlсоmbеgоm, #А1 і #brіghttеаm. Асаблівасцю «Еўрапейскіх забегаў» стане тое, што ў агульную скарбонку бегавых кіламетраў будзе ўключана дыстанцыя эстафеты «Полымя міру», а таксама вынікі ўсіх лёгкаатлетычных дыстанцый ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Дабрачынную дапамогу ў рамках акцыі «Еўрапейскія забегі» атрымаюць Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па Параалімпійскіх і Дэфлімпійскіх відах спорту і Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па Параалімпійскіх і Дэфлімпійскіх відах спорту.

«Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў ужо другі год падтрымлівае праект #vеlсоmbеgоm — летась мы прымалі ў ім асабісты ўдзел, а сёлета выступаем партнёрамі. Акцыя «Еўрапейскія забегі» — гэта своеасаблівы пара-складнік ІІ Еўрапейскіх гульняў, у якім можа прыняць удзел кожны жыхар Беларусі, кожны спартсмен — удзельнік Гульняў або госць нашай краіны, — адзначае намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатоль Котаў. — «Еўрапейскія забегі» — важная дабрачынная ініцыятыва, закліканая дапамагчы дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі. А яшчэ гэта прыкметны грамадскі праект для папулярызацыі здаровага ладу жыцця, бегу і самой ідэі дабрачыннасці».

Нагадаем, забегі #vеlсоmbеgоm праводзяцца штогод, пачынаючы з 2015 года. Па выніках мінулых дабрачынных забегаў фінансавую дапамогу ад кампаніі на агульную суму больш за 500 000 рублёў атрымалі 16 дзіцячых медыцынскіх устаноў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Акцыя «Гарады, якія бягуць» увайшла ў ТОП-3 найлепшых камунікацыйных праектаў Усходняй Еўропы міжнароднай прэміі Еvеntіаdа ІРRА Gоldеn Wоrld Аwаrds 2018.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.