Вы тут

Інспектар ДАІ загінуў у Магілёўскім раёне


Інспектар ДАІ загінуў у Магілёўскім раёне, абставіны высвятляюць праваахоўнікі. Пра гэта паведаміў афіцыйны твітар МУС.



Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па факце забойства супрацоўніка ДАІ ў Магілёўскай вобласці па ст.362 (забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.

Фота sk.gov.by

Следчыя сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі працуюць на месцы здарэння з мэтай ўстанаўлення абставінаў здзяйснення злачынства. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Ход расследавання крымінальнай справы знаходзіцца на асабістым кантролі Старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча.

23-гадовы інспектар ДАІ быў забіты ўвечары 16 мая.


УУС Магілёўскага аблвыканкама звяртаецца па дапамогу да насельніцтва! Такая інфармацыя размешчана на старонцы УУС Магілёўскага аблвыканкама ва "Укантакце".

УУС Магілёўскага аблвыканкама просіць адгукнуцца грамадзян, якія бачылі ці маюць інфармацыі аб машыне, у якую 16 мая ў перыяд часу з 17 гадзін 30 хвілін да 18 гадзін 20 хвілін сядаў інспектар ДПС ДАІ ў форменным абмундзіраванні ў раёне вуліцы Першамайскай г. Магілёва, а таксама - завулка Мігая (гасцініца «Днепр»).

"Звяртаем увагу вадзіцеляў транспартных сродкаў! Калі вы знаходзіліся ў названы прамежак часу ў дадзеным раёне, просім прадаставіць у наш адрас запісы з відэарэгістратараў", - праінфармавалі ва УУС.

Пры наяўнасці інфармацыі або запісу просім неадкладна ператэлефанаваць: 8 (029) 314-46-66, 8 (029) 802-46-66, 8 (029) 693-64-25 або па тэлефоне 102.

Ананімнасць і ўзнагарода гарантуюцца!

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.