Кампанія Google прадставіла сваю чарговую распрацоўку - Translatotron, які перакладае з і на замежныя мовы, імітуючы голас карыстальніка, паведамляе onliner.by. Апублікаваныя прыклады працы алгарытму дазваляюць ацаніць, наколькі падобныя зыходны голас і згенераваны сістэмай - яны не ідэнтычныя, але і не адрозніваюцца да непазнавальнасці.
Translatotron аналізуе голас уводу, складаючы спектраграмы, якая затым выкарыстоўваецца для агучвання перакладу. Гэта вельмі спрошчанае апісанне алгарытму, які, вядома, на справе складаней. Адзначаецца, што чым менш ступень падабенства, тым хутчэй працуе перакладчык.
Акрамя таго, вынік можа вар'іравацца, але, як піша Engadget, "гэта толькі пачатак".
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.