Вы тут

Беларуская мытня атрымала новыя сродкі для пошуку наркотыкаў і выбухоўкі


Арсенал з 49 сродкаў для мытнага кантролю тавараў атрымала сёння айчынная мытня ад урада Кітаю ў якасці тэхніка-эканамічнай дапамогі. Гэтыя сродкі павінны дапамагчы хутчэй праходзіць мытны кантроль і павялічыць якасць працэсу. Выкарыстоўваць новае абсталяванне пачнуць у найбліжэйшы час, і гасцей II Еўрапейскіх гульняў будуць сустракаць ужо з ім, паабяцалі ў транспартна-лагістычным цэнтры “Мінск Белмытнясервіс-2”.


Менавіта тут спадар Янь ДУН, дырэктар цэнтра па міжнароднаму тэхніка-эканамічнаму абмену Міністэрства камерцыі ўручыў Мікалаю СВІРЫДУ, намесніку старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі сімвалічны ключ ад тэхнічных сродкаў.

Мабільны інспекцыйна-даглядны комплекс (ІДК), дзевяць сістэм інспекцыі багажу з функцыяй аўтаматычнага вызначэння наркотыкаў і выбухоўкі, 33 перанасныя і шэсць настольных дэтэктараў выяўлення слядоў небяспечных рэчываў. Гэта самая вялікая партыя абсталявання ад кітайскай кампаніі Nuctech, прадукцыя якой выкарыстоўваецца ў 130 краінах свету і добра вядома беларускім мытнікам, што паступіла ў нашу краіну.

Штогод у Беларусі сканіруеца каля 40 тысяч грузавікоў і 150 тысяч чыгуначных вагонаў. З дапамогай новага ІДК можна будзе ажыццяўляць мытны кантроль тавараў без ускрыцця транспарту і пашкоджання ўпакоўкі. Сканіраваць змогуць 20-25 аўто ў гадзіну. А перанасны дэтэктар дазволіць за 8 секунд выявіць сляды наркотыкаў на адзенні ці скуры.

— Асабліва актуальна, што абсталяванне трапіла да нас незадоўга да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. Яно дазволіць на міжнародным узроўні прадэманстраваць вынікі паспяховага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, — падкрэсліў Мікалай Свірыд.

Ірына СІДАРОК

Фота Андрэя САЗОНАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».