Вы тут

У Мінску студэнты скралі красоўкі, а потым папаліся з наркотыкамі


21-гадовы студэнт аднаго з вядучых ВНУ краіны і 20-гадовая студэнтка ў краме прымяралі абутак, пасля чаго паклалі па пары абутку ў заплечнікі і накіраваліся да выхаду. Як толькі спрацавала магнітная рамка, маладая пара паспрабавала схавацца, аднак была затрыманая праваахоўнікамі, паведамляе сайт сталічнай міліцыі.


У ходзе асабістага вобшуку затрыманых былі выяўленыя і канфіскаваныя дзве пары красовак, а таксама ў 21-гадовага студэнта было выяўлена і канфіскавана каля 3 грамаў гашышу і 0,15 грама марыхуаны.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Маскоўскі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта для дачы прававой ацэнкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».