Вы тут

Тэлеконкурс «Талент краіны» рыхтуецца да запуску новага сезона


Маштабны рэспубліканскі дзіцячы тэлеконкурс «Талент краіны», які ладзяць сумесна тэлеканал АНТ і спецыяльны фонд Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама Міністэрства культуры Беларусі і дзяржаўная акадэмія музыкі, рыхтуецца да запуску новага, ужо чацвёртага па ліку, сезона.


Да ўдзелу ў праекце арганізатары запрашаюць адораных дзяцей з усіх куткоў краіны — юных выканаўцаў і музыкантаў, танцораў і акрабатаў, дэкламатараў і акцёраў ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў уключна. Дапускаюцца і калектыўныя выступленні — але не больш чым за тры чалавекі.

Папярэднія адборы ў тэлепраект ужо традыцыйна будуць праходзіць у Мінску, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (вуліца Інтэрнацыянальная, 30). 25 мая з 10 да 18 гадзін тут чакаюць вакалістаў, 26 мая — танцораў (народная, класічная і сучасная харэаграфія), 1 чэрвеня — інструменталістаў, 2 чэрвеня — артыстаў арыгінальнага жанру (акцёрскае майстэрства, мастацкая дэкламацыя, цыркавое мастацтва). Анкета ўдзельніка запаўняецца на месцы ў дзень адбору. Падрабязнасці па тэлефоне +375 17 284-34-11.

Як і раней, галоўная ўзнагарода праекта для пераможцаў у малодшай і старэйшай узроставай катэгорыях — грашовы прыз ад спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

У мінулых сезонах праекта, нагадаем, перамогу атрымлівалі маленькая актрыса і чытальніца з Віцебска Мілана Хатулёва і скрыпач-віртуоз Нікан Мазоль (2018), піяніст Багдан Бабіч і юная «зорачка» балета Ксенія Косава (2017, абодва — Мінск), юная піяністка з Салігорска Сафія Курловіч і піяніст Мікіта Шастакоў з Мінска (2016).

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Прыступкі да Алімпа

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.