Вы тут

На беларуска-ўкраінскім Палессі з'явілася 20 грамадскіх экалагічных пастоў


Гідрахімічныя аналізы, прыборка берагоў і стварэнне дапаможніка па вывучэнні рэк — на Піншчыне пазакласныя заняткі ў гэтым навучальным годзе былі якімі заўгодна, толькі не нуднымі. Каля двухсот школьнікаў і настаўнікі Пінскага і Любяшоўскага (Украіна) раёнаў сочаць за станам малых рэк Прыпяці.


Дзякуючы праекту «Трансгранічныя водныя інспектары: на шляху да сумеснага маніторынгу і засваення водных рэсурсаў ракі Прыпяць» створана дзесяць грамадскіх экалагічных пастоў з боку Беларусі і дзесяць — з боку Украіны. Адзін пост — адна школа і рака (ці возера), за чыім станам вядзецца назіранне.

Для аналізу вады з рэк у хлопцаў і дзяўчат ёсць кампактныя хімлабараторыі, а вынікі запампоўваюцца на сайт. Падчас кампаній па ачыстцы берагоў удзельнікі праекта здолелі сабраць прыкладна паўтары тысячы літраў смецця!

Партнёры праекта адкрылі новы водаправод у вёсцы Заполле Пінскага раёна — сетка даўжынёй 615 метраў, а ў Любяшоўскім раёне з'явілася новая пляцоўка для адпачынку. Праект «Трансгранічныя водныя інспектары» суфінансаваўся Еўрапейскім саюзам у рамках Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін «Усходняга партнёрства» і рэалізоўваўся з чэрвеня 2018 года да сакавіка 2019-га.

Юныя водныя інспектары працягнуць сачыць за станам малых рэк і пасля завяршэння праекта.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Плавалі — ведаем!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.