Вы тут

Спектакль "Радзіва "Прудок" адправіцца ў 10-дзённы тур "Палескія хронікі"


Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок» у ліпені адправіцца на гастролі «Палескія хронікі». Першы за многія гады тур Купалаўскага тэатра па Беларусі пройдзе ў чатырох гарадах Брэсцкай і Гомельскай абласцей, паведамілі арганізатары з velcom | A1.


Першы паказ «Радзіва «Прудок» у рамках 10-дзённага тура «Палескія хронікі» адбудзецца ў Брэсце 17 ліпеня. 20 ліпеня ўбачыць пастаноўку змогуць жыхары Пінска, які атрымаў у гэтым годзе статус культурнай сталіцы Беларусі. 23 ліпеня паказ пройдзе на радзіме аўтара кнігі Андрэя Горвата – у Мазыры. Завершыцца тур у Гомелі – там пастаноўку пакажуць 26 ліпеня. Падрабязная інфармацыя пра спектаклі і даты пачатку продажу білетаў з’явіцца ў пачатку чэрвеня. 

Даведка

«Радзіва «Прудок» – гэта кніга мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андрэя Горвата. У фармаце facebook-дзённікаў герой расказвае пра свой пераезд з Мінска ў дом свайго дзеда ў вёсцы Прудок, пра складанасці і радасці вяртання да каранёў і роднай зямлі. У 2017 годзе кніга стала часткай праекта velcom MOVABOX і лаўрэатам літаратурнай прэміі Гедройца. У канцы 2017-га акцёр і рэжысёр Раман Падаляка зняў па матывах кнігі кароткаметражны фільм «Ягор», які атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі velcom Smartfilm. У 2018 годзе кніга стала паўнавартасным спектаклем у тэатры Янкі Купалы, рэжысёрам пастаноўкі выступіў таксама Раман Падаляка.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.