Вы тут

Заўтра на тэрыторыі барысаўскага рэгіёну стартуе СКМ "Увага — узрост!"


З пачатку бягучага года тут назіраецца павелічэнне колькасці здзейсненых цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян. Рост злачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 24,7% (з 60 да 81).


З мэтай узмацнення абароны пажылых грамадзян ад супрацьпраўных замахаў, павышэння іх інфармаванасці аб магчымасцях суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па аказанні розных паслуг Барысаўскім РУУС сумесна з іншымі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі ў перыяд з 17 па 18 мая будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства (СКМ) "Увага — узрост!" У яго рамках супрацоўнікі Барысаўскага РУУС па месцы жыхарства будуць наведваць пажылых, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, а таксама пажылых, якія сумесна пражываюць з асобамі, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца прафілактычны ўлік.

РУУС звяртаецца да жыхароў Барысава і Барысаўскага раёна з просьбай паведамляць у аператыўна-дзяжурную службу райаддзела аб усіх вядомых правапарушэннях у дачыненні да пажылых грамадзян па тэлефонах: 73-25-21 або 102.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».