Вы тут

ФК "Чэлсі" можа ўзначаліць легенда клуба


Былы гулец зборнай Англіі Фрэнк Лэмпард можа стаць новым галоўным трэнерам "Чэлсі". Пра гэта паведамляе Sport Mediaset.


Па дадзеных крыніцы, кіраўніцтва клуба разгледзела магчымыя варыянты і схіляецца да варыянту з прызначэннем Лэмпарда ўжо гэтым летам. На дадзены момант Лэмпард узначальвае "Дэрбі", з якім заняў шостае месца ў другім па сіле англійскім дывізіёне і яшчэ можа прабіцца ў АПЛ праз матчы плэй-оф.

Нагадаем, Лэмпард гуляў за "Чэлсі" з 2001 па 2014 гады, з'яўляецца легендай клуба і любімцам фанатаў.

Раней стала вядома, што кіраўніцтва "Чэлсі" плануе звольніць Маўрыцыа Сары, незалежна ад выніку каманды ў фінале Лігі Еўропы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.