Вы тут

Алігарх Каламойскі вярнуўся ва Украіну


Бізнэсмэн пацвердзіў журналістам сваё вяртанне.


Фота: unian.net

Сваё вяртанне прадпрымальнік пацвердзіў у каментары theБабелю. Калі ў Каламойскага спыталі, чым ён будзе займацца ва Украіне ў першую чаргу, ён адказаў, што не ведае.

Раней журналіст праграмы "Схемы" Міхаіл Ткач у сваім Telegram-канале паведаміў, што у 2:30 ночы 16 мая ў Украіну прыляцеў самалёт групы "Прыват" з бартавым нумарам UR-PRT. Пазней Ткач таксама напісаў, што, паводле яго інфармацыі, гэтым самалётам прыляцеў Каламойскі.

Раней алігарх заяўляў, што вернецца ва Украіну, калі ў другім туры выбараў прэзідэнта перамогу атрымае Уладзімір Зяленскі. Пасля яго перамогі бізнэсмэн казаў, што чакае інаўгурацыю новаабранага прэзідэнта. У апошні час Каламойскі пражываў у Ізраілі, куды ён пераехаў восенню 2018 года са Швейцарыі. Ва Украіне бізнэсоўца не было з чэрвеня 2017 года.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.