Вы тут

Падчас Еўрагульняў сталічнае метро будзе працаваць да 4:30 раніцы


На дадзены момант ужо дакладна вызначана, якім чынам будуць працаваць метро і наземны транспарт падчас правядзення Еўрапейскіх Гульняў. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара ДП «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў.


Тры маршруты стануць абслугоўваць гледачоў «Мінск-Арэны», іх будуць падвозіць да станцый метро «Пушкінская», «Няміга» і «Акадэмія навук». Яшчэ два маршруты злучаць «Чыжоўка-Арэну» і станцыю метро «Аўтазаводская», стралковы комплекс і станцыю метро «Уручча». Графік руху сфарміраваны з улікам раскладу спаборніцтваў. Таксама зменіцца работа транспарту ў раёне фан-зон, зарэзерваваны дадатковы рухомы састаў па дзеючых маршрутах. Распрацавана схема руху ў перыяд правядзення велагонкі.

Гарадскія ўлады наколькі магчыма кампенсавалі тыя нязручнасці, якія ўзнікнуць у сувязі з закрыццём вуліц. Асаблівая ўвага аддаецца інфармаванню грамадзян. У сувязі з тым, што фан-зона каля Палаца спорту ў асобныя дні будзе працаваць да чатырох раніцы, станцыі метро зачыняцца для ўваходу ў 4 гадзіны 10 хвілін. Работа метрапалітэна падаўжаецца да 4.30, наземнага транспарту — да пяці раніцы.

Як вядома, удзельнікам Гульняў дадуць права бясплатнага праезду на гарадскім пасажырскім транспарце і метрапалітэне пры наяўнасці ў іх дзеючай акрэдытацыйнай карты. Плаціць за праезд балельшчыкі будуць па цяперашняй сістэме аплаты праезду ў Мінску, а таксама з выкарыстаннем карткі госця, а ў метрапалітэне — яшчэ і банкаўскай карткі. Для транспартнага абслугоўвання ўдзельнікаў гульняў у спартыўнай вёсцы абсталяваны часовы пасажырскі тэрмінал, які будзе ўключаць пасадачныя пляцоўкі, абсталяваныя павільёнамі і інфармацыйнымі табло.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.