Вы тут

У Польшчы пабудуюць атамную электрастанцыю


Міністр энергетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі ў эфіры "Радыё Польшча" паведаміў аб падрыхтоўцы да будаўніцтва атамнай электрастанцыі на Памор'і, паведамляе БЕЛТА.


"Інвестыцыйны цыкл атамнай электрастанцыі доўжыцца каля 10 гадоў, але перад гэтым некалькі гадоў ідуць падрыхтоўчыя работы. Мы ўжо многія рэчы зрабілі. Створана акцыянернае таварыства PGE EJ 1, якое займаецца падрыхтоўкай, ужо вызначаны месцы ў рэгіёне Памор'я, грамадскасць практычна падрыхтавана ўжо да такога будаўніцтва", - адзначыў міністр.

Кшыштаф Тхужэўскі падкрэсліў, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі каштуе даражэй, чым звычайнай. Пры гэтым АЭС патрабуе менш паліва, а ў эксплуатацыі абыходзіцца танней, чым, напрыклад, вугальная электрастанцыя.

Польскі ўрад плануе завяршыць будаўніцтва АЭС да 2033 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».