Вы тут

Парады для сапраўдных гаспадынь


Салата «Вытанчаная лэдзі»

Спатрэбіцца: курынае філе — 300 г, агуркі свежыя — 150 г, кансерваваны гарошак — 150 г, смятана — 150 г, некалькі галінак кропу, соль на смак.

Курынае філе адварыць на працягу 20 хвілін з моманту закіпання. Астудзіць. Агуркі і курынае філе парэзаць сярэднімі кубікамі, кроп — дробна. Скласці ў салатнік філе, агуркі, кроп, гарошак. Дадаць смятану, пасаліць, змяшаць і можна частавацца.

Бульба «Прасцей простага»

Старанна вымыйце бульбу, зрабіце зверху надрэзы. У іх можна ўкласці лустачкі сыру, бекону або вяндліны. Памазаць усё алеем, паперчыць, пасаліць і паставіць у разагрэтую да 220 градусаў духоўку на 40 хвілін.

Аўсянае печыва з «п'янымі» разынкамі

Спатрэбіцца: масла — 100 г; цукар — 150 г; ванільны экстракт — 1-2 кроплі ці пачачак ваніліну; вада або малако — 3 ст. л.; яйка — 1 шт.; мука пшанічная — 100 г; аўсяныя шматкі — 250 г; разрыхляльнік цеста — 1 ч. л.; разынкі — 200 г; каньяк — 50 мл.

Разынкі замачыць у каньяку на ноч, затым адкінуць на сіта і абсушыць. Калі каньяку недастаткова, каб разынкі цалкам у ім патанулі, дадаць трохі цёплай вады.

Размякчанае масла ўзбіць з цукрам у пышную масу. Дадаць яйка, ванільны экстракт і яшчэ раз узбіць. Прасеяць у міску муку і разрыхляльнік, дадаць аўсяныя шматкі, 3 сталовыя лыжкі вады ці малака і змяшаць.

Злучыць аўсяную сумесь з масленай сумессю, дадаць разынкі і змяшаць.

З атрыманага цеста лыжкай сфармаваць шарыкі, выкласці іх на бляху, пакрытую пергаментам, на адлегласці 3-4 см адзін ад аднаго і злёгку прыціснуць лыжкай.

Выпякаць 15—18 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.


Умелыя ручкі!


Марныя расходы

За якія функцыі бытавой тэхнікі не варта пераплачваць

Пыласос

Патрэбныя функцыі:

  •  насадка «турба-шчотка», калі ў вас дома ёсць дываны і хатнія жывёлы;
  •  рэгуліроўка магутнасці;
  •  кампактныя паваротныя колцы: з імі пыласос больш манеўраны;
  •  ахоўны пластык у тых месцах корпуса пыласоса, якімі ён можа кантактаваць з прадметамі мэблі.

Непатрэбныя:

  •  насадка «турба-шчотка», калі ў вас дома няма дываноў і хатніх жывёл;
  •  кантэйнерны пылазборнік (пыласосы тыпу цыклон). Мяшочныя пыласосы як мінімум прасцейшыя ў абслугоўванні і яны больш гігіенічныя;
  •  мноства дадатковых насадак. У рэальнасці выкарыстоўваюцца максімум тры;
  •  пыласос для вільготнай уборкі. Памыць падлогу добрай швабрай хутчэй, зручней і танней, чым мыйным пыласосам.

Блэндар (стацыянарны)

Патрэбныя функцыі:

  •  шкляная чаша. Пластыкавая хутка мутнее. Акрамя таго, мадэлі з пластыкавай ёмістасцю звычайна больш шумныя;
  •  рэжым смузі (імпульсны рэжым).

Непатрэбныя:

  •  металічнае аздабленне корпуса. Яго наяўнасць нічога не кажа пра якасць механікі;
  •  вельмі высокая магутнасць (звыш 600 Вт), калі не збіраецеся здрабняць лёд і арэхі часта і памногу. Эфектыўнасць блэндара на звычайных прадуктах залежыць ад формы чашы і канфігурацыі нажоў, а не ад магутнасці.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.