Вы тут

Сертыфікацыйны цэнтр па французскай мове адкрыўся ў БДУ


Ён стаў першай у Беларусі прафесійнай сертыфікацыйнай установай па правядзенні міжнародных экзаменаў і выдачы дыплома Гандлёва-Прамысловай Палаты Парыжа (ГППП). Усе экзаменацыйныя заданні распрацоўваюцца ГППП і размяркоўваюцца ў залежнасці ад прафесійных мэтаў сушукальніка. У БДУ можна будзе атрымаць сертыфікат, які пацвярджае валоданне французскай мовай дзелавых зносін, турызму, гасцінічнай гаспадаркі, рэстараннага бізнесу і інш.


Таксама на базе цэнтра будзе арганізавана тэсціраванне TEF для вызначэння ўзроўню валодання французскай мовай і курсы па яе вывучэнні.

Выкладчыцкі склад установы прадстаўлены высокакваліфікаванымі супрацоўнікамі, якія маюць спецыяльную акрэдытацыю. Заняткі будуць арганізаваныя ў абсталяваных сучаснай камп'ютарнай тэхнікай аўдыторыях. Фонд вучэбнай літаратуры прадстаўлены арыгінальнымі распрацоўкамі, практыка-арыентаванымі праграмамі. Асноўны акцэнт у навучанні французскай мове будзе зроблены на яе практычным прымяненні ў паўсядзённым жыцці і прафесійнай сферы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».