Вы тут

Крызісную псіхалогію абмяркуюць на міжнароднай канферэнцыі ў БДПУ


16-17 мая ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Псіхалогія і жыццё: актуальныя праблемы крызіснай псіхалогіі". Яна стане першай у Беларусі канферэнцыяй па дадзеным профілі.


Больш за 110 вядучых навукоўцаў і практыкаў з васьмі краін свету (Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Ізраіля, Літвы, Латвіі і Польшчы) абмяркуюць актуальныя пытанні аказання псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях. У цэнтры іх увагі будуць такія з'явы, як перажыванне гора, суіцыд, булінг, тэрарызм і іншыя.

— Ад крызісных падзей ніхто не абаронены, таму важна быць гатовым да пераадолення іх наступстваў. Несвоечасовая псіхалагічная дапамога або яе адсутнасць могуць прывесці да псіхалагічных траўм і, як следства, стаць перашкодай для далейшага паўнавартаснага жыцця, — падкрэслівае крызісны псіхолаг, кандыдат псіхалагічных навук, загадчык кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі БДПУ Наталля Пузырэвіч.

Тэматычнае поле канферэнцыі ахоплівае праблемы крызіснай (экстрэмальнай) псіхалогіі; псіхічны стан чалавека ў крызісных (экстрэмальных) сітуацыях, крытэрыі і стратэгіі дапамогі; праблемы сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі і псіхалагічнай рэабілітацыі людзей, якія перажылі крызісныя падзеі; псіхалагічную дапамогу сям'ям у крызісных сітуацыях; праблемы псіхалагічнай бяспекі адукацыйнага асяроддзя; сістэмны падыход да ўзаемадзеяння псіхалагічных і медыцынскіх службаў у рабоце з анкапацыентамі, псіхалагічную дапамогу спецыялістам, якія працуюць з людзьмі ў крызісных (экстрэмальных) сітуацыях.

Арганізатарам канферэнцыі выступае Інстытут псіхалогіі БДПУ, суарганізатарамі — факультэт псіхалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, факультэт экстрэмальнай псіхалогіі Маскоўскага дзяржаўнага псіхолага-педагагічнага ўніверсітэта, факультэт грамадскага здароўя Ціхаакіянскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, Інстытут псіхалогіі Уральскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў  “У імя жыцця”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».