Вы тут

Фестываль-форум замяшчальных сем'яў пройдзе ў Мінскай вобласці 17 мая


Мерапрыемства стане вынікам абласнога конкурсу сярод замяшчальных  бацькоў, які праходзіў у цэнтральным рэгіёне з лютага па май бягучага года. Удзел у ім возьмуць каля 180 чалавек: супрацоўнікі ўпраўленняў па адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў, дырэктары сацыяльна-педагагічных цэнтраў, педагогі-псіхолагі, прыёмныя бацькі і бацькі-выхавальнікі. У якасці экспертаў перад прысутнымі выступяць супрацоўнікі праваахоўных органаў, аховы здароўя і адукацыі, спецыялісты педагагічнай, крызіснай і спецыяльнай псіхалогіі.


На пленарным пасяджэнні форуму будуць абмеркаваны праблемы сацыяльнага сіроцтва, сямейнага ўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, разгледжаны міжнародны вопыт работы па праблеме. Вынікам пасяджэння стане прэзентацыя досведу шасці сем'яў, якія сталі фіналістамі абласнога конкурсу замяшчальных бацькоў:  кожная з іх прадставіць сваю візітную картку “Мы шчаслівыя разам”.

На дыскусійных і інтэрактыўных пляцоўках удзельнікі змогуць абмяняцца вопытам работы, даведацца пра асаблівасці развіцця дзяцей у замяшчальных  сем'ях, пра тое, як захаваць псіхалагічнае здароўе і камфортны мікраклімат у сям'і, а таксама наведаць розныя майстар-класы, пагутарыць з урачамі, педагогамі-псіхолагамі і іншымі спецыялістамі.

У рамках форуму будзе арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і “кніг жыцця” выхаванцаў прыёмных сем'яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, а матэрыялаў з вопыту работы спецыялістаў, якія аказваюць замяшчальным сем'ям прафесійную дапамогу.

Фестываль-форум замяшчальных сем'яў “Сэрца аддаю дзецям” арганізаваны галоўным ўпраўленнем па адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі, Міжнароднай грамадскай арганізацыяй "SOS-Дзіцячыя вёскі” і Беларускім дзіцячым фондам.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.