Вы тут

У Мінску адкрыўся аператыўна-каардынацыйны цэнтр


Яго магчымасці прадэманстравалі прэм'ер-міністру, старшыні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў Сяргею Румасу.

Галоўная задача цэнтра — каардынаваць дзеянні пры планавым развіцці падзей, а таксама выпрацоўваць меры рэагавання на няштатныя сітуацыі падчас правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў (за выключэннем інцыдэнтаў, якія адносяцца да кампетэнцыі сілавога блока). З 19 чэрвеня да 2 ліпеня ён будзе працаваць у кругласутачным рэжыме, у складзе адной змены задзейнічаюць каля 100 чалавек. Пры стварэнні аператыўна-каардынацыйнага цэнтра ўлічылі міжнародны вопыт і прапановы Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.


Інфармацыя аб няштатных сітуацыях падчас Гульняў адразу будзе трапляць у гэты цэнтр. Пытанні, якія ён будзе вырашаць, ужо цяпер, да старту спаборніцтваў, адпрацоўваюцца на трэніроўках. Адну з іх паказалі кіраўніку ўрада ў аператыўнай зале. Такая трэніроўка штатнага персаналу — прыклад таго, як будзе прымаць рашэнні рабочая змена ў выпадку інцыдэнтаў падчас Гульняў. У аператыўнай зале будуць знаходзіцца адказныя за розныя кірункі — пратакол, арганізацыю харчавання, транспартных зносін, тэлетрансляцыі, работу валанцёраў, узаемадзеянне з Еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі і іншыя. Тут жа размешчаны перагаворныя пакоі для аператыўнага вырашэння няштатных сітуацый.

Сяргею Румасу таксама прадэманстравалі работу Цэнтра тэхнічных аперацый, які ў складзе АКЦ адказвае за рэагаванне на ўсе тэхнічныя інцыдэнты падчас Еўрапейскіх гульняў. Спецыяльнае падраздзяленне будзе займацца кантролем усіх інфармацыйных сістэм, якія абслугоўваюць розныя падрадчыкі — «Белтэлекам» і іншыя аператары сувязі. Па выніках кожнага дня будуць збіраць статыстыку тэхнічных праблем, каб ліквідаваць «вузкія» месцы і папярэдзіць паўтор няштатных сітуацый.

Магчымым інцыдэнтам будуць прысвойваць тры ўзроўні — «чырвоны», «жоўты» або «зялёны» ў залежнасці ад ступені іх сур'ёзнасці. Як растлумачыў дырэктар фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін, максімальную колькасць інцыдэнтаў неабходна перакладаць на «зялёны» ўзровень і вырашаць праблемныя пытанні на саміх аб'ектах, бо нізавое звяно кіравання арганізацыяй Еўрапейскіх гульняў — гэта каардынацыйныя цэнтры непасрэдна на кожным з аб'ектаў спаборніцтваў. Для адпрацоўкі дзеянняў АКЦ ва ўмовах, максімальна набліжаных да маштабнага мультыспартыўнага форуму, Сяргей Румас прапанаваў да старту спаборніцтваў правесці комплекснае тэсціраванне ўсіх аб'ектаў Еўрапейскіх гульняў. Зрабіць гэта плануецца ў першай дэкадзе чэрвеня. Асобныя аб'екты Гульняў ужо апрабаваныя ў рэжыме тэставых спаборніцтваў.

Акрамя таго, Сяргей Румас пацікавіўся ступенню гатоўнасці інфармацыйных сістэм для арганізатараў спаборніцтваў, а таксама мабільнай праграмай для гасцей і турыстаў. Для ІІ Еўрапейскіх гульняў было распрацавана адмысловае праграмнае забеспячэнне, якое ў далейшым можа быць выкарыстана на іншых буйных мерапрыемствах, не абавязкова спартыўных. Кіраўнік урада пагадзіўся з тым, што гэты прадукт потым можна камерцыялізаваць. Адна з прапаноў дзяржорганаў — стварыць спартыўную дырэкцыю, якая б дапамагала ў арганізацыі мерапрыемстваў, у тым ліку і за мяжой, з выкарыстаннем распрацаванага праграмнага забеспячэння. Прэм'ер-міністр прапанаваў комплексна прадумаць розныя варыянты ўжо пасля заканчэння Еўрапейскіх гульняў. Ключавая ўмова — такая дырэкцыя, калі яна будзе створана, павінна паўнавартасна функцыянаваць і зарабляць сродкі, а не існаваць на грошы з бюджэту.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».