Вы тут

Сямейная крыніца


Мазырскія жыхары Канстанцін і Валянціна ШУРМЕЛІ пабраліся шлюбам трыццаць адзін год таму. Яны часта прыязджаюць на радзіму Валянціны ў вёску Нагорная, бо там, побач з паселішчам, прыпяцкі бераг — сапраўдны цуд Палесся. А яшчэ — крыніцы, у якіх самая смачная ў свеце вада. Крынічнае месца «Добрыца» знаходзіцца за дзвесце метраў ад дома-лецішча Шурмеляў. Там я і ўбачыў сужэнцаў — пасля работы на вясновым агародзе, яны прыйшлі ў гэты цяністы куток.


— У нашым сямейным жыцці гэтая крыніца з'яўляецца своеасаблівым абярэгам і, як правіла, калі наведваем вёску, ідзём сюды — набраць вады, навесці парадак, пасядзець у халадку, бо тут утульна і спакойна, — дзеляцца сваімі пачуццямі Валянціна і Кастусь. — Пабыць на крыніцы — быццам бы дакрануцца да нечага сакральнага.

Летась высілкамі Козенскага сельскага Савета крыніца набыла новы выгляд: колодзежнае кальцо накрылі дахам, зрабілі сцёк, паставілі лаўкі, вакол крыніцы паклалі бут. Цяпер прыходзяць і бяруць крынічную ваду не толькі свае — вясковыя жыхары, а і мазыране таксама. А Шурмелі, як найстарэйшыя па-ўзросце і самыя блізкія жыхары да гэтага гаючага вытоку сталі своеасаблівымі захавальнікамі «Добрыцы».

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Мазырскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.