Вы тут

Што такое крэм-мёд?


Зараз на рынках можна сустрэць такі экзатычны прадукт, як крэм-мёд. Гэта новы тавар, пра які мала інфармацыі нават у інтэрнэце. Што гэта? У чым яго адрозненне ад звычайнага мёду? Што ў ім карыснага? І дзе набыць арыгінальны якасны прадукт?

Іван МЯЛЕШКА, г. Брэст.

Адказвае ўрач-лабарант Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына БАЦЯН:

— Крэм-мёд — гэта натуральны прадукт, які гатуюць шляхам узбівання зыходнага прадукту пчалаводства да аднароднай крэмавай кансістэнцыі. Такая тэхналогія была вынайдзена ў Канадзе, каб не ўжываць зацукраваны аселы мёд, які пачынае страчваць сваю карысць. У нас такі прадукт з'явіўся адносна нядаўна.

Тэхналогія яго вытворчасці простая: мёд узбіваецца да пачатку яго крышталізацыі. У выніку буйныя крышталі разбураюцца і структура атрымліваецца падобнай да смятаны. Прадукт насычаецца кіслародам, у яго павялічваецца аб'ём, кансістэнцыя робіцца крэмавай. Смак і водар могуць нязначна змяніцца, а колер пасвятлець да малочнага ці белага. Але калі гатаваць гэты прадукт правільна, выконваючы тэхналогію, то мёд сваіх карысных уласцівасцяў не страчвае.

У чым адрозненне ад мёду? Акрамя крэмавай кансістэнцыі і колеру — ні ў чым. Карысныя ўласцівасці і якасці крэму застаюцца тымі ж, што і ў зыходнага натуральнага прадукту. Яго асаблівасць у тым, што дзякуючы мяккай кансістэнцыі яго можна лёгка намазаць на хлеб ці есці лыжкай, у той час як звычайны мёд крышталізуецца і цвярдзее, за кошт чаго губляе свае карысныя ўласцівасці. Крэм-мёд захоўваецца доўга — каля года.

Як не трапіць на падробку? Гэта складанае пытанне, бо распазнаць яе амаль немагчыма. Тут дарэчы толькі адна парада: набывайце крэм-мёд у спецыялізаваных магазінах ці ў правераных гандляроў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.