Вы тут

Рэспубліканскі маладзёжны конкурс стартапаў “StartUp Heart” пройдзе 17 мая


Мерапрыемства разгорнецца на пляцоўцы Парку высокіх тэхналогій. За галоўны прыз пазмагаюцца распрацоўшчыкі 28 праектаў. Аўтарамі ініцыятыў выступілі старшакласнікі і маладыя спецыялісты з Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Свае рашэнні прадэманструюць таксама студэнты БДУ, БДУІР, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.


Сярод праектаў, што выйшлі ў фінал, прафарыентацыя ў віртуальнай рэальнасці "Праф VR” ад магістранта БДУІР Дзмітрыя Дубінініна. Яго ініцыятыва прадугледжвае віртуальнае мадэляванне прафесійнага асяроддзя, у якім кожны жадаючы зможа “прымерыць” на сябе ролю таго ці іншага спцыяліста. Другакурснік эканамічнага факультэта БДУ Аляксандр Уласевіч прадставіць праект “Аквапоніка” . Увогуле студэнты Белдзяржуніверсітэта прэзентуюць пяць сваіх стартапаў.

Канкурсантам трэба будзе прэзентаваць праекты з дэталізаваным бізнес-планам, які ўключае задачы, каштарыс і мяркуемы тэрміны рэалізацыі. Абарона будзе праходзіць перад патэнцыяльнымі інвестарамі, якія ацэняць значнасць і эфектыўнасць стартапаў.

Лепшыя распрацоўкі вызначаць у 16 ​​намінацыях: “фінансавыя і адукацыйныя тэхналогіі”, “разумны горад”, “дапоўненая і віртуальная рэальнасць”, “штучны інтэлект і машыннае навучанне”, “сацыяльнае прадпрымальніцтва” і іншых.

Галоўным прызам стане фінансавая падтрымка для прасоўвання праекта. Таксама члены каманды, якая перамагла, атрымаюць магчымасць прайсці навучанне ў адной з найбуйнейшых IT-кампаній Беларусі.

Усе фіналісты конкурсу на працягу месяца працавалі з ментарамі, наведвалі майстар-класы вядучых беларускіх прадпрымальнікаў, інвестараў, дзе даведаліся пра механізмы стварэння паспяховага стартапа і фарміраванні сваёй каманды.

Усяго ў адборачных турах конкурсу было разгледжана каля 40 праектаў.

Арганізатарам конкурсу выступіў эканамічны факультэт БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.