Вы тут

Прэзідэнт прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага Суда


Аляксандр Лукашэнка сёння прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Беларусі Алу Бодак. Ён павіншаваў юрыста з заняццем пасады і ўручыў службовае сведчанне і падарункавы экземпляр Канстытуцыі. Прэзідэнт падкрэсліў, што подпіс у акце аб прынясенні прысягі — бадай што самы важны ў жыцці.


«Не кожнаму даецца права і магчымасць быць членам самага вышэйшага суда ў нашай краіне — Канстытуцыйнага. Жадаю творчых поспехаў, бо лічу Канстытуцыйны Суд і творчай лабараторыяй нашых вядучых юрыстаў. Чакаю ад вас канкрэтных прапаноў па ўдасканаленні Канстытуцыі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт высока ацаніў паслужны спіс Алы Бодак: пачаўшы з самай маленькай пасады, яна працавала намеснікам міністра юстыцыі. Але, лічыць кіраўнік дзяржавы, галоўны вопыт юрыст набыла ў парламенце, дзе была старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

На думку Алы Бодак, аднымі з галоўных падыходаў да зменаў у Канстытуцыі з’яўляюцца ўмацаванне суверэнітэту і дзяржаўнасці Беларусі, стварэнне для ўсіх трох галін улады неабходных умоў для далейшага ўдасканалення і вырашэння задач па паступовым ўстойлівым развіцці краіны.

«Канстытуцыя і надалей будзе ставіць у аснову інтарэсы простага чалавека», — выразіла думку суддзя.

На цырымоніі прыняцця прысягі прысутнічалі старшыні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага Судоў.

Суддзі Канстытуцыйнага Суда назначаюцца альбо выбіраюццца на пасаду на адзінаццаць гадоў з магчымасцю новага тэрміна. Да прысягі суддзя прыводзіцца аднойчы за перыяд здзяйснення паўнамоцтваў. Суддзёй Канстытуцыйнага Суда Алу Бодак у лютым гэтага года назначыў Прэзідэнт.

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.