Вы тут

5G, штучны інтэлект і інтэрнэт-адукацыя


Як паведаміў старшыня праўлення Кітайскага грамадства карыстальнікаў Інтэрнэту, акадэмік Акадэміі інжынерных навук Кітая У Хэцюань, прагматычнае імкненне да пераменаў і актыўная змена мадэляў развіцця з'яўляюцца абавязковымі патрабаваннямі высакаякаснага развіцця інтэрнэт-галіны.  Неабходна актыўна адшукваць і культываваць новую энергію для далейшага развіцця існуючага спажывецкага інтэрнэту, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Намеснік начальніка сакратарыята Кітайскага грамадства карыстальнікаў Інтэрнэту Пэй Вэй паведаміла, што Кітайская канферэнцыя па пытаннях Інтэрнэту 2019 года пройдзе з 9 па 11 ліпеня ў Кітайскім нацыянальным канферэнц-цэнтры ў Пекіне.  На ёй галоўным чынам будуць прадстаўлены гістарычныя поспехі развіцця кітайскага інтэрнэту, інавацыйныя дасягненні, новыя мадэлі будучага развіцця.

Па словах Пэй Вэй, удзельнікі канферэнцыі засяродзяць увагу на ролі інтэрнэт-тэхналогій і прыкладных інавацый у садзейнічанні інтэграцыі рэальнай эканомікі, сеткавым кіраванні, новых і старых мадэлях і выкліках у развіцці галіны.  Будзе створана пляцоўка для прафесійных кантактаў і супрацоўніцтва, арганізаваны больш за 20 тэматычных форумаў і выстаў на такія актуальныя тэмы, як сетка 5G, пратакол IPv6, штучны інтэлект, фінансавыя тэхналогіі, інтэрнэт-адукацыя, інтэрнэт-бяспека і кіраванне інтэрнэтам, абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці,  барацьба з кібермахлярствам, абарона канфідэнцыйнай інфармацыі і персанальных дадзеных, развіццё інтэрнэт-сайтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».