Тры ў адным


Кітай з'яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам, экспарцёрам і спажыўцом бытавой тэхнікі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Міністэрства прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій КНР, перада «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле статыстычных дадзеных, у 2018 годзе аб'ём вытворчасці мабільных тэлефонаў, камп’ютараў і каляровых тэлевізараў дасягнуў 1,8 млрд., 300 млн, і 200 млн. штук, што склала па 90% і больш за 70% адпаведна ад сусветных маштабаў. КНР займае першае месца ў свеце па гэтых паказчыках.

Аб'ём паставак смартфонаў, персанальных камп’ютараў і каляровых тэлевізараў на кітайскім рынку займае 27.8%, 20% і 20% адпаведна ад сусветных маштабаў. Аб'ём экспарту асноўных электратавараў шырокага спажывання (мабільных тэлефонаў, камп’ютараў, каляровых тэлевізараў і аудыядынамікаў) складае 294,7 млрд. долараў, што займае каля 12% ад агульнага экспарту КНР.

Дырэктар Аддзела спажывецкай электронікі Упраўлення электроннай інфармацыі Міністэрства прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій КНР Цюй Сяоцзэ адзначыў, што Кітай валодае самым багатым асартыментам бытавой тэхнікі, а таксама перадавымі ў свеце здольнасцямі ў прамысловай камплектацыі, выкарыстанні тэхналогій і прамысловым сэрвісе. Акрамя гэтага, прыкметныя вынікі інтэлектуалізацыі і пераходу на высокую якасць бытавой тэхнікі Кітая - пастаянна з'яўляюцца новыя тэхналогіі і тавары, фармуюцца новыя кропкі развіцця індустрыі.

Дырэктар Інстытута развіцця індустрыі электроннай інфармацыі Кітая (CCID) Лу Шань адзначыў, што цяпер у свеце падае попыт на электратавары шырокага спажывання, у тым ліку на смартфоны і наўтбукі, слабы попыт стварае цяжкасці ва ўнутраных продажах электроннай прадукцыі. На яго думку, электронныя кнігі і дынамікі з галасавым кіраваннем з'яўляюцца новымі электронным прыборамі, якія набываюць папулярнасць. Чакаецца, што мабільныя тэлефоны з тэхналогіяй 5G, смартфоны-раскладанкі, VR-гульні, прадукцыя з убудаванай навігацыйнай сістэмай «Бэйдоў» дадуць новы штуршок спажыванню, створаць новы рынкавы патэнцыял для электронна-інфармацыйнай прамысловасці.

Цюй Сяоцзэ адзначыў, што у 2019 годзе неабходна прасоўваць развіццё індустрыі відэа звышвысокай выразнасці, ажыццявіць тры важныя задачы, а менавіта развіццё сферы віртуальнай рэальнасці, індустрыі аховы здароўя і клопату аб пажылых людзях, а таксама інтэлектуалізацыю, мадыфікацыю і мадэрнізацыю спажывецкай электронікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».