Вы тут

Больш за 20 распрацовак БДУ будуць прадстаўлены на "MILEX-2019”


Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі "MILEX-2019” пройдзе з 15 па 18 мая ў Мінску (праспект Пераможцаў, 111).


Экспазіцыя БДУ ўключае мабільную аўтаномную водаачышчальную ўстаноўку МАВОУ, прызначаную для ачысткі ў надзвычайных сітуацыях вялікага аб'ёму забруджанай вады ад мікробнага заражэння, арганічных, хлорарганічных злучэнняў, актыўнага хлору, цяжкіх металаў і іншых рэчываў. Устаноўка, распрацаваная навукоўцамі БДУ, па кошту таннейшая больш чым у 20 разоў за свае замежныя аналагі і мае звышнізкія эксплуатацыйныя выдаткі.

На стэндзе БДУ будуць прадстаўлены аўтаматызаваная кругласутачная інфрачырвоная тэлевізійная дыстанцыйная сістэма выяўлення ландшафтных пажараў і экалагічнага маніторынгу, гнуткая надзейная шматканальная сістэма для кантролю радыяцыйнай абстаноўкі на буйных радыяцыйна-небяспечных аб'ектах і тэрыторыях. Таксама навукоўцы БДУ прадэманструюць тэст-сістэму для выяўлення выбуховых рэчываў, якую выкарыстоўваюць супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія вядуць барацьбу з тэрарызмам.

Акрамя таго, у лік экспанатаў увойдзе высокаэфектыўны сарбент Пенапурм і мабільны прамысловы комплекс па яго вытворчасці. Прымяняецца дадзены сродак для збору вадкіх нафтапрадуктаў і арганічных рэчываў пры ліквідацыі аварыйных разліваў, ачысткі водных акваторый, грунту, ліўневых сцёкавых вод.

Распрацоўкі БДУ ўвойдуць у калектыўны раздзел Міністэрства адукацыі.

Усяго ў гэтым годзе ў выставе прымуць удзел больш як 170 кампаній з 30 краін свету.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.