Вы тут

«Уцюрын знаходзіўся пад кантролем спецслужбаў каля паўтара-двух гадоў»


Беларускі лідар падчас наведвання Студэнцкай вёскі пракаментаваў затрыманне былога намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына.


Калі яго затрымалі, у асобных СМІ пісалі пра тое, што ён быў блізкім чалавекам да кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт заявіў, што гэта памылковае меркаванне, паколькі блізкія людзі для яго — гэта сыны.

Ён падкрэсліў, што ўсе высокія службовыя асобы аднолькава да яго набліжаны і ім вядома, што з іх будзе двайное, а то і патройнае запытанне ў выпадку здзяйснення злачынстваў. Нічога надзвычайнага тут няма — такія патрабаванні аснованы на законах, дадаў ён.

Што да самога Уцюрына, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калі б ён быў у яго па-за падазрэнняў, ён бы да гэтага часу працаваў начальнікам Службы бяспекі.

«Ужо тады да яго былі пытанні. Хлопец малады, і добры бок у яго быў як у чалавека, не ўсё было дрэнна. У мяне былі пэўныя падазрэнні. Яму быў прадстаўлены шанец. Што, намеснік дзяржсакратара — дрэнная пасада для ваеннага чалавека? Ды любы можа марыць аб гэтай пасадзе», — падкрэсліў беларускі лідар.

Некаторыя звязваюць арышт Андрэя Уцюрына і адхіленне Міхаіла Бабіча ад пасады пасла Расіі ў Беларусі. Аднак, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэты чалавек трапіў у поле зроку праваахоўнікаў яшчэ да пераходу ў Савет бяспекі. Таму, дадаў ён, гэта не мае ніякага дачынення да таго, што Уцюрын нібыта быў ці ледзь не агентам пасла Расіі. Калі ён быў агентам замежнага пасла, праз суткі айчынныя сілавікі ўжо ведалі б пра гэта, упэўнены Прэзідэнт.

Гэты чалавек знаходзіўся пад кантролем спецслужбаў каля паўтара-двух гадоў — фактаў аб супрацьпраўнай дзейнасці было нямала. Аляксандра Лукашэнка расказаў аб сваім жалезабетонным патрабаваннi: чалавек, які мае «індульгенцыю» ад Прэзідэнта, павінен быць затрыманы толькі пры наяўнасці жалезабетонных доказаў. Уцюрына ўзялі з доказамі злачынства: 150 тысяч долараў яму ў чарговы раз прывезлі расіяне.

Паводле слоў беларускага лідара, затрыманы валодаў шматлікімі станоўчымі якасцямі, нядрэнна служыў, але ён усё перакрэсліў сваім учынкам. «Тут абсалютна няма нічога надзвычайнага, звычайная барацьба з карупцыяй», — дадаў ён.

Дарэчы, падчас звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка нагадаў чыноўнікам, што лепш быць жабракамі на волі, чым багатымі ў турме. Паводле яго слоў, гэта было адрасавана не толькі Уцюрыну, але і некаторым іншым прысутным у зале.

«Я заўсёды падтрымліваю працавітых людзей — чыноўнікаў, дзяржслужачых, таму што ад іх шмат што залежыць. Ад іх залежаць мільярды рублёў. І калі я кавалак зямлі даю чыноўнікам пабудаваць дом або кватэру, гэта для таго, каб ён не краў гэтыя мільярды і яны засталіся ў дзяржавы. І калі ты пры гэтым парушаеш гэты парадак — адказвай на ўсю катушку», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.