Вы тут

Рэспубліканская студэнцкая алімпіяда па матэматыцы пройдзе 14 мая ў БДУ


Яе ўдзельнікамі стануць больш за 50 прадстаўнікоў 14 вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны: студэнты БДУ, БДУІР, БДТУ, БДПУ, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і іншых.


Спаборніцтвы пройдуць у індывідуальным першынстве ў двух групах. У катэгорыі “А”  будуць спаборнічаць студэнты няпрофільных факультэтаў, а група “Б” збярэ канкурсантаў з тэхнічных універсітэтаў.

Удзельнікам трэба будзе вырашыць шэсць заданняў па лінейнай і абстрактнай алгебры, матэматычнаму і функцыянальнаму аналізу, аналітычнай геаметрыі, камбінаторыцы і тэорыі лікаў.

Вынікі алімпіяды абвесцяць 15 мая. Па выніках спаборніцтваў будзе сфарміраваная  нацыянальная зборная для ўдзелу ў Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе па матэматыцы, якая пройдзе з 28 ліпеня па 3 жніўня ў Балгарыі.

Арганізатарамі Рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы выступаюць БДУ і Міністэрства адукацыі Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.