Вы тут

Тыдзень сям'і стартуе ў Белдзяржуніверсітэце 13 мая


Праграма ўключае каля 30 тэматычных мерапрыемстваў: фотавыставы, лекцыйныя і практычныя заняткі, семінары, трэнінгі, псіхалагічныя кансультацыі…  Плануецца, што яны ахопяць студэнтаў і выкладчыкаў усіх факультэтаў БДУ.

У першы дзень, 13 мая, ва ўніверсітэце пройдуць акцыі “Мы родам з дзяцінства” і “Ліст бацькам”. Іх удзельнікі прыгадаюць самыя цікавыя эпізоды са свайго дзяцінства і напішуць ліст родным і блізкім..

Штодня з 10.00 да 20.00 спецыялісты Кансультацыйнага цэнтра будуць аказваць прафесійную дапамогу па тэмах “Бацькоўства ў свеце, які змяняецца”, “Бацькі і дзеці”, “Маці мяне не разумее”, “Падрыхтоўка да шлюбу: праблема выбару партнёра, праблема ўзаемаадносін”. Замеджныя студэнты раскажуць пра свае сямейныя традыцыі ў рамках пасяджэння дыскусійнага клуба, які пройдзе 16 мая. Таксама на працягу тыдня будзе праходзіць анлайн-апытанне “Гатоўнасць студэнцкай моладзі да ўсвядомленага бацькоўства” (яно разгорнецца на пляцоўцы сацыяльнай сетцы “Укантакце”.

Фарміраванне гарманічных адносін з партнёрам і праблемныя аспекты грамадзянскага шлюбу студэнты абмяркуюць з псіхолагамі БДУ на практычных занятках “Камфортна разам” і “Маладая сям'я: тэрыторыя кахання”.

Завершыцца праграма тыдня 17 мая пасяджэннем круглага стала на тэму “Дзеці - аснова сям'і”. У ім возьмуць удзел супрацоўнікі Псіхалагічнай службы БДУ, а таксама дэлегацыя з Эстоніі. Бакі разгледзяць праблемныя аспекты сучаснай трактоўкі паняцця сям'і ў дзвюх краінах, а таксама абмяняюцца вопытам па фарміраванні сямейных каштоўнасцяў у маладзёжным асяроддзі. Арганізатарам мерапрыемстваў выступае Псіхалагічная служба БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.