Вы тут

Улетку — 10 маршрутаў да мора


Беларуская чыгунка ў новым турыстычным сезоне дае магчымасць для праезду пасажыраў да курортаў Чорнага, Азоўскага і Балтыйскага мораў.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, у дадатак да ўжо існуючых маршрутаў у напрамку Адлера, Анапы, Мінеральных Вод, ад Адэсы з 1 чэрвеня да 21 верасня аднаўляюць сваё штодзённае курсіраванне цягнікі міжнародных ліній № 100/99 Мінск — Новааляксееўка з прычапной групай бесперасадачных вагонаў да Бярдзянска, № 94/93 Мінск — Адэса з прычапной групай бесперасадачных вагонаў Мінск — Херсон.

Таксама з 10 чэрвеня да 7 верасня Беларуская чыгунка прапануе пасажырам маршрут да балгарскага ўзбярэжжа Чорнага мора Мінск — Варна праз Львоў, Івана-Франкоўск і Бухарэст. Цягнік № 451/452 будзе адпраўляцца з Мінска 10, 15, 22, 27 чэрвеня, 4, 9, 16, 21, 28 ліпеня, 2, 9, 14, 21, 26 жніўня, 2, 7 верасня ў 17 гадзін 37 хвілін і прыбываць у Варну ў 10 гадзін 20 хвілін 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня адпаведна. З Варны цягнік будзе адпраўляцца 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня ў 19 гадзін 5 хвілін і прыбываць у Мінск 14, 19, 26 чэрвеня, 1, 8, 13, 20, 25 ліпеня, 1, 6, 13, 18, 25, 30 жніўня, 6, 11 верасня ў 11 гадзін 4 хвіліны адпаведна.

Да Балтыйскага ўзбярэжжа праз дзень са сталіцы Беларусі адпраўляюцца цягнікі № 87/88 Мінск — Рыга і № 31/32 Кіеў — Мінск — Вільнюс — Рыга.

У саставе цягніка № 31/32 Кіеў — Мінск — Вільнюс — Рыга курсіруе прычапная група вагонаў Беларускай чыгункі Мінск — Рыга. Каб патрапіць на Балтыйскае ўзбярэжжа, пасажырам неабходна зрабіць перасадку ў Рызе да Юрмалы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.