Вы тут

Вынікі сезона: звыш 17 тысяч тон бярозавіку


Лясгасы завяршылі нарыхтоўку бярозавага соку. У гэтым сезоне лесагаспадарчыя ўстановы атрымалі 17 213 тон карыснага напою. Гэта амаль на 4 тысячы тон больш, чым у 2018 годзе, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Найбольш актыўна нарыхтоўка бярозавіку вялася ў Брэсцкай і Мінскай абласцях: тут было сабрана 5 960 і 4 786 тон адпаведна. Варта адзначыць, што ўвесь нарыхтаваны сок быў рэалізаваны. Усяго на продажы напою лясгасы зарабілі каля 2,5 мільёна рублёў.

Рэалізацыя нарыхтаванага соку вялася як на ўнутраным, так і на знешнім рынках. Асноўнымі пакупнікамі традыцыйна з'яўляліся перапрацоўчыя заводы. Разам з тым больш за тры тысячы тон соку было прададзена насельніцтву і амаль тысяча тон пастаўлена на экспарт.

Адначасова лясгасы давалі беларусам магчымасць і самастойнай нарыхтоўкі бярозавага соку. Для гэтага былі адведзены спецыяльныя ўчасткі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».