Вы тут

Факел ІІ Еўрапейскіх гульняў заўтра прыбудзе ў Беларусь


Караван эстафеты агню ІІ Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету» набліжаецца да межаў нашай краіны. Яно ўжо пабывала на вяршыні Манблана, у Аўстрыі, Славеніі, Венгрыі і іншых краінах, а заўтра «Полымя свету» ўбачыць Брэст.


Сустрэча агню і старт эстафеты ў Беларусі запланаваны на цырыманіяльнай плошчы Брэсцкай крэпасці ў 18.00. Крыху пазней у гэты ж дзень на плошчы Леніна ў абласным цэнтры адбудзецца ўрачысты канцэрт. Маршрут па тэрыторыі Брэсцкай вобласці праляжа праз найбольш значныя месцы. Па іх з 12 да 13 мая «Полымя свету» пранясуць больш за 60 факеланосцаў, сярод іх Юлія Несцярэнка, Юрый Вашчук (ТЭА), Георгій Калдун, Алена Варабей, Алег Юрэня, Наталля Гелах і іншыя вядомыя ўраджэнцы Брэсцкага рэгіёна.

Нагадаем, эстафета «Полымя свету» стартавала 3 мая ў Рыме і завершыцца 21 чэрвеня ўрачыстым запальваннем чашы алімпійскага агню на цэнтральнай арэне ІІ Еўрапейскіх гульняў — Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама». Усяго агонь гульняў пранясуць праз 55 населеных пунктаў на тэрыторыі 8 краін (Італія, Славакія, Славенія, Венгрыя, Аўстрыя, Чэхія, Польшча і Беларусь), а працягласць шляху складзе 7700 км. У эстафеце прымуць удзел 450 факеланосцаў, 100 валанцёраў і 10 захавальнікаў агню.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: «Полымя свету»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?