Вы тут

Сіноптыкі чакаюць у выхадныя дажджы і навальніцы, але плюс 23


На гэтым тыдні атмасферныя франты прынеслі ў многія раёны краіны халоднае і дажджлівае надвор'е. Уплыў франтоў захаваецца і ў суботу. Але ў далейшым надвор'е палепшыцца і дажджоў будзе значна менш. Потым стане цяплей і тэмпературны фон наблізіцца да кліматычнай нормы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: Анатоль КЛЯШЧУК

А сёння ўдзень чакаецца няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, магчымы навальніцы. Увага! Месцамі па паўночным усходзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы, месцамі — ліўні. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 11 да плюс 17 градусаў, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 21 цяпла. У нядзелю ўмовы надвор'я будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 да плюс 10 градусаў, удзень — 16—23 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—13 градусаў вышэй нуля, удзень — ад плюс 16 да плюс 23 градусаў. Няўстойлівае надвор'е чакаецца і ў аўторак. У гэты дзень у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—14 цяпла, удзень — ад плюс 17 да плюс 23 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.