Вы тут

Вандроўнае шчасце


Маладая сям'я з Баранавіч Яўген і Аляксандра СЯДЗЕЛЬНІКІ выправіліся ў падарожжа: яны едуць у сонечную Грузію. Гэты здымак зроблены ў Светлагорскім раёне, каля пасёлка Парычы, калі велатурысты былі ў паездцы ўжо чацвёрты дзень, адмахаўшы 267 кіламетраў. Яны мінулі Ляхавічы, Слуцк, Старыя Дарогі, Бабруйск, наперадзе — Светлагорск, Рэчыца, Гомель, дзясяткі гарадоў і сёл Расіі і закаўказскай рэспублікі — некалькі тысяч кіламетраў пад коламі. З імі вандруе іх чатырохногі сябар, які то бяжыць побач, то адпачывае ў спецыяльным вазку.


— У дарозе мы адчуваем сябе камфортна, едзем па дзевяць-дзесяць кіламетраў у гадзіну, часта спыняемся, адпачываем, аглядаем свае ровары, кормім свайго ахоўніка, — кажуць Яўген і Аляксандра ў час нашай размовы на ўскрайку дарогі Р-31. — Мы не першы год разам ходзім у пешыя вандроўкі, ездзім на роварах, аўтастопам дабіраліся ў Грузію. Але першы раз туды — на «колах»!

Калі сцэнарый падарожжа ўдасца здзейсніць без праблем (у дарозе ўсё бывае), турыстычная сям'я марыць дасягнуць чарнаморскага ўзбярэжжа Грузіі праз два месяцы. А каб круціць педалі было лёгка, каб дарога была ў радасць, яны адказна падрыхтаваліся: Яўген сканструяваў каркас вазка, Аляксандра пашыла на яго тэнт, зрабіла надзейныя багажныя сумкі для правіянту. А правіянт у Сядзельнікаў невялікі: намёт, спальнікі, зменны абутак, трохі ежы... Пакуль рыхтаваўся матэрыял, вандроўнікі паспелі апынуцца не толькі за межамі радзімы, але нават і за межамі тэлефоннай сувязі.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.