Вы тут

Пераможцаў 13 міжнародных алімпіяд будуць прымаць у ВНУ без экзаменаў


Міністэрства адукацыі пастановай нумар 42 ад 29 красавіка 2019 года зацвердзіла пералік з 13 міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх будуць прымацца ў беларускія ВНУ і ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі без уступных іспытаў у 2019 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Паступаць без экзаменаў для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі змогуць пераможцы (уладальнікі дыпломаў І, ІІ, ІІІ ступені). У пераліку 60-я міжнародная матэматычная алімпіяда, 53-я міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі, 51-я міжнародная хімічная алімпіяда, 50-я міжнародная фізічная алімпіяда, 31-я міжнародная алімпіяда па інфарматыцы, 30-я міжнародная біялагічная алімпіяда, 16-я міжнародная геаграфічная алімпіяда.

У зацверджаным Мінадукацыі спісе таксама 8-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат, 13-я міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі, 15-я міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы, 13-я міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы, 6-я міжнародная геаграфічная алімпіяда школьнікаў краін Балтыйскага рэгіёна, алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць" 2018 года.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.