Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Ваш дэвіз — больш слухайце і менш гаварыце. Вам неабходная гнуткасць у сітуацыях, якія пастаянна змяняюцца, вучыцеся кіраваць сваімі эмоцыямі. Давядзецца заклікаць на дапамогу інтуіцыю і мудрасць. Пажадана перагледзець свой распарадак дня, паспрабуйце ўраўнаважыць рабочы час і час, прысвечаны дому і хатнім справам.


ЦЯЛЕЦ. Тыдзень можа стацца спрыяльным у плане ўрэгулявання адносін з партнёрамі па рабоце і ў асабістым жыцці. Зносіны з цікавымі людзьмі дазволяць здабыць крыніцу дадатковага заробку. У аўторак мэтанакіраванасць і стараннасць на рабоце адзначацца выдатнымі вынікамі. У сераду ганіце прэч ад сябе тугу і сумныя думкі. У суботу не расказвайце навакольным пра свае поспехі і грандыёзныя планы, бо гэта можа стаць прычынай зайздрасці.

БЛІЗНЯТЫ. Засяродзьцеся на рабоце, яна прынясе задавальненне і прыбытак. Аднак і пра адпачынак не забывайце. Вас чакае цікавае падарожжа ў прыемнай кампаніі. Атрымаеце масу ўражанняў, адчуеце расслабленне і спакой. Паспрабуйце быць больш цярплівымі да нязначных недахопаў навакольных. Вас любяць і шануюць, паверце ў гэта. Асцярожней з жаданнем быць залішне экстравагантнымі і імкненнем усё змяніць.

РАК. Прафесійная сфера запатрабуе ад вас пільнай увагі і непасрэднага ўдзелу. Важна ўціхамірыць ганарыстасць і не сварыцца з навакольнымі. Аўторак — спрыяльны дзень для максімальнай актыўнасці на рабоце і рашучых дзеянняў на любоўным фронце. Субота станецца прыдатным днём для візіту да родных і сямейнага абеду.

ЛЕЎ. Тыдзень абяцае быць насычаным падзеямі. Вашы планы будуць увасабляцца ў жыццё імклівымі тэмпамі. Палепшацца адносіны з навакольнымі, будуць вырашаны практычна ўсе канфліктныя сітуацыі. Можаце разлічваць на падтрымку і дапамогу сяброў. І вы паспрабуйце нікому не адмаўляць у дапамозе і выконваць неабходную работу своечасова. І тады можаце разлічваць на поспех.

ДЗЕВА. Спатрэбяцца арганізатарскія здольнасці і новыя ідэі. Каб дасягнуць станоўчага выніку ў дзелавым супрацоўніцтве, давядзецца прыкласці максімум намаганняў. Затое і ўзнагароджаныя яны будуць па заслугах. Паспрабуйце не адкладаць справы на потым, вырашайце іх адразу. У канцы тыдня ўпэўненасць ва ўласных сілах дапаможа разабрацца са складанасцямі, так што не варта дазваляць сабе ўпадаць у роспач.

ШАЛІ. Паменш часу праводзьце за камп'ютарам, сацыяльныя сеткі не заменяць асабістых зносін. У аўторак не варта сумнявацца ва ўласных сілах — гэтым разам вы зможаце ўвасобіць у жыццё свае задумы. Калі хочаце добра зарабіць, сачкаваць не варта. Выхадныя пажадана правесці за горадам.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вас чакаюць яркія і цікавыя падзеі. Улавіце напрамак ветру перамен, каб максімальна скарыстацца спрыяльнымі магчымасцямі. Будзьце сумленныя, і тады ніякія чуткі не змогуць нашкодзіць. У аўторак можаце адчуць, што назапашаныя справы не церпяць адкладу. Выразна сплануйце гэты дзень: тады атрымаецца зрабіць усё, што неабходна. Сфера асабістага жыцця вельмі важная для вас, не бойцеся прызнацца ў гэтым сабе і вашаму выбранніку.

СТРАЛЕЦ. Пастаўцеся з увагай да новых знаёмых і да іх прапаноў, яны могуць быць выгадныя. Серада — добры дзень для таго, каб даведацца штосьці новае або пачаць вучыцца. У чацвер пастарайцеся стрымліваць эмоцыі, уважліва сачыце за сваімі словамі і паводзінамі суразмоўнікаў. Магчыма, такім чынам пазбегнеце буйных непрыемнасцяў. У пятніцу можаце адчуць у сабе ўсплёск ініцыятыўнасці і прадпрымальнасці. Паспрабуйце злавіць момант і прымяніць гэтыя якасці з максімальнай карысцю. У нядзелю адпачніце ад спраў.

КАЗЯРОГ. Надыходзіць спрыяльны тыдзень для ўстанаўлення карысных і выгадных знаёмстваў, пошуку дадатковых заробкаў. Дарэчы, зараз той час, калі варта давяраць першаму ўражанню аб людзях. У панядзелак будзьце вельмі ўважлівыя да працоўных спраў: лепш усё праверце, калі не хочаце потым выпраўляць дапушчаныя памылкі. У сераду не варта нічога вырашаць і з кімсьці расставацца. У выхадныя добра б наведаць сваякоў і з'ездзіць за горад.

ВАДАЛІЎ. Не пераацэньвайце сваёй значнасці, каб не парушыць балансу ў калектыве. Асабліва вялікая небяспека сапсаваць адносіны з калегамі. Калі знойдзецца магчымасць адправіцца ў падарожжа, яе абавязкова трэба выкарыстоўваць. У сераду праявіце ўсю сваю дыпламатычнасць. У пятніцу ад вас спатрэбіцца больш увагі і клопату да блізкіх людзей. Нядзелю лепш правесці ў адзіноце, у адваротным выпадку рызыкуеце пасварыцца з сябрамі.

РЫБЫ. Паспрабуйце не нервавацца і не спрабаваць паспець усё і адразу. Будзьце прасцейшыя і менш разважайце над тым, хто і што можа пра вас сказаць, настройвайцеся на станоўчыя эмоцыі. Прадумайце свае дзеянні да дробязяў — так будзе прасцей рэалізоўваць вялікія планы. У выхадныя кантактуйце з сябрамі і сябрамі сяброў, карыстайцеся спрыяльным для ўстанаўлення кантактаў момантам. Ну і, вядома, адпачывайце, радуйцеся, весяліцеся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».