Вы тут

Вугаль пад наглядам


Па паведамленні Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі КНР, дзякуючы звышнізкім выкідам і энергаэканамічнаму пераабсталяванню, да канца трэцяга квартала мінулага года звышнізкія гранічныя значэнні выкідаў вугальных энергаблокаў перавысілі 750 млн. кілават, што складае больш за 75% ад усіх вугальных энергаўстановак.  Гэта азначае, што ў Кітаі ўжо пабудавана найбуйнейшая ў свеце экалагічна чыстая сістэма электразабеспячэння на вугальным паліве, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Энергія вугалю складае 2/3 у структуры забеспячэння электраэнергіяй у  краіне, з'яўляецца асноўнай крыніцай, якая гарантуе пастаўку электрычнасці, а таксама з'яўляецца адносна чыстым і эфектыўным спосабам выкарыстання вугалю.  Аднак дыяксід серы, вокіс азоту і пыл, які ўтвараюцца ад вугалю, у свой час аказвалі сур'ёзнае ўздзеянне на якасць паветра.

Звышнізкія выкіды вугалю і энергаэканамічнае пераабсталяванне, галоўным чынам, нацэлены на кіраванне выкідамі дыму ад энергаблокаў на базе энергетычнага вугалю, зніжэнне ўзроўню выкідаў пылу, дыяксіду серы і вокісу азоту.  Спецыялісты адзначаюць, што раней нормы выкідаў дымавых забруджвальных рэчываў былі слабейшыя, чым у развітых краінах, а цяпер яны сталі самымі строгімі ў свеце.

Дзякуючы звышнізкім выкідам і энергаэканамічнаму пераабсталяванню, з 2014 года значна ўпалі аб'ёмы выкідаў дыяксіду серы, вокісу азоту і пылу вугальных цеплавых электрастанцый, назіраецца тэндэнцыя зніжэння ўдзельнага расходу вугалю на кілават-гадзіну у энергазабеспячэнні.

Паводле статыстычных дадзеных Кітайскай федэрацыі электраэнергетычных прадпрыемстваў, за пяць гадоў - з 2012 па 2017 гады - ва ўмовах павелічэння ўсталяванай магутнасці вугальных электрастанцый на 30% аб'ёмы выкідаў дыяксіду серы, вокісу азоту і пылу былі скарочаныя на 86%, 89% і 85% адпаведна.  Стандартнае спажыванне вугалю на вугальных энергаблоках знізілася з 325 г/квтг да 312 г/квтг.  Паводле падлікаў, у 2017 годзе было зэканомлена 83 млн. тон неапрацаванага вугалю.

У параўнанні з чатырма гадамі раней, у 2017-м стан навакольнага асяроддзя ў Кітаі значна палепшыўся, канцэнтрацыя дробных цвёрдых часціц PM2.5 па ўсёй краіне знізілася на трэць.  Паказчык узроўню ад звышнізкіх выкідаў вугалю ў раёне дэльты ракі Янцзы дасягнуў 24%, у дэльце ракі Чжуцзян - 23%, а ў раёне Пекіна, Цяньцзіня і правінцыі Хэбэй - 10%.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.