Вы тут

Старшыня ФПБ: На ліквідацыю большасці парушэнняў не трэба значных выдаткаў


Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, выказаў такое меркаванне, ацэньваючы першыя вынікі прафсаюзнага маніторынгу аховы працы пры правядзенні сёлетняй сяўбы:

— Маніторынг выканання нормаў і правілаў аховы працы пры правядзенні пасяўной кампаніі праводзіцца прафсаюзамі штогод. Сёлета гэта кампанія стартавала ў сярэдзіне лютага. На жаль, з году ў год прафсаюзны маніторынг выяўляе вялікую колькасць парушэнняў заканадаўства аб ахове працы пры арганізацыі веснавых палявых работ. Напрыклад, летась на 1472 арганізацыі, дзе праводзіўся маніторынг, прыпадала больш за 7500 розных парушэнняў. Пры гэтым большасць — прамы вынік безгаспадарчасці і неарганізаванасці адказных спецыялістаў і работнікаў на месцах.

Ліквідацыя падобных парушэнняў, як правіла, не патрабуе значных фінансавых выдаткаў і залежыць у першую чаргу ад якасці арганізацыі работ на ўсіх участках. Павінна быць адказнасць усіх — і кіраўніка, і работнікаў за тое, што адбываецца на прадпрыемстве: і за тэхніку бяспекі, і дысцыпліну, і якасць працы.

Так, досыць часта адзначаліся выпадкі допуску работнікаў да кіравання трактарамі, аўтамабілямі без праходжання перадрэйсавых аглядаў, а таксама выкарыстанне выпадковых прадметаў пры рамонце тэхнікі. Між тым гэтыя, як некаторыя лічаць, дробязі ў выніку могуць прывесці да непапраўных наступстваў. Таксама было выяўлена досыць шмат парушэнняў патрабаванняў заканадаўства пры правядзенні навучання, інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. Як паказвае практыка, нярэдка менавіта з-за таго, што работніка своечасова не праінструктавалі, не нагадалі пра базавыя правілы бяспекі, і здараюцца траўмы на вытворчасці.

Улічваючы практыку папярэдніх гадоў, сёння ўсе гэтыя пытанні — пад пільнай увагай тэхнічных інспектараў прафсаюзаў. Пад кантролем таксама пытанні забеспячэння работнікаў неабходнай спецвопраткай і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны. Гэта таксама немалаважны фактар бяспекі работнікаў.

У цэлым жа за мінулы год прафсаюзамі выяўлена больш за 64 тысячы парушэнняў заканадаўства аб ахове працы ў розных сферах. Прыпынена эксплуатацыя больш як 2200 адзінак няспраўных механізмаў і абсталявання, якія маглі стаць прычынай траўмавання работнікаў. Акрамя таго, тэхнічныя інспектары ФПБ прынялі ўдзел у расследаванні 375 няшчасных выпадкаў на вытворчасці, што дазволіла не дапусціць парушэння правоў пацярпелых і сем'яў тых, хто загінуў.

У шасці няшчасных выпадках са смяротным зыходам і ў адным, што прывёў да цяжкай вытворчай траўмы, тэхінспектары працы прафсаюзаў не пагадзіліся з высновамі дзяржаўных інспектараў працы, аформілі асобныя думкі, якія былі прыкладзены да дакументаў спецыяльных расследаванняў, і справы былі накіраваны ў суд.

Таксама тэхнічная інспекцыя працы ФПБ кантралявала выплату пацярпелым на вытворчасці работнікам і членам іх сем'яў кампенсацый, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі.

Загаловак у газеце: Ліквідацыя большасці парушэнняў у сферы аховы працы не патрабуе значных фінансавых выдаткаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».