Вы тут

У гэту нядзелю ў Тэль-Авіве адкрыецца «Еўрабачанне»


Ужо ў гэту нядзелю ў Тэль-Авіве пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця 64-га міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне». А ў наступны аўторак, 14 мая, прадстаўніца нашай Беларусі, — самая юная сярод сёлетніх канкурсантаў, 16-гадовая спявачка ЗЕНА, — выступіць у першым паўфінале вялізнага шоу пад нумарам 8. Таксама ў гэты дзень за выхад у фінал будуць спаборнічаць артысты з Кіпра, Чарнагорыі, Фінляндыі, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Венгрыі, Сербіі, Бельгіі, Грузіі, Аўстраліі, Ісландыі, Эстоніі, Партугаліі, Грэцыі і Сан-Марына.


Беларуская ўдзельніца ўжо правяла дзве індывідуальныя рэпетыцыі на вялікай сцэне. І калі падчас першай рабіць фота альбо відэа было строга забаронена, то пасля ўнясення рэжысёрскіх карэктыў конкурсныя пастаноўкі і касцюмы ўдзельнікаў перасталі быць сакрэтам для прыхільнікаў конкурсу. Так, ЗЕНА рэпеціравала ў тынэйджарскім стылі — кароткі топ і легінсы, быццам бы размаляваныя яркімі графіці, а таксама ў высокіх белых батфортах, якія складаюцца з некалькіх частак і ўпрыгожаныя імем артысткі. Нумар Беларусі, які суправаджаецца энергічнымі танцамі, арганізатары ахарактарызавалі як «бадзёры і напружаны». Аднак ці дапаможа гэта энергетыка трапіць у дзясятку і працягнуць барацьбу за галоўны прыз «Еўрабачання-2019», даведаемся толькі ў наступны аўторак.

Прамую трансляцыю абодвух паўфіналаў і фіналу 14, 16 і 18 мая ўжо традыцыйна будуць весці тэлеканал «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы канал «Беларусь 24», а сёлета яшчэ і «РТР-Беларусь». Агляд канцэртаў, каляконкурсных падзей і самых цікавых удзельнікаў сёлетняга шоу шукайце таксама на сайце «Звязды».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: «Еўрабачанне» — буйным планам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.