Вы тут

Песню бярыце з сабою...


Іван Карэнда (нар. у 1950-м) — сучасны беларускі паэт, празаік, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч. Аўтар зборнікаў лірыкі «Белы наліў», «Знічка», «Васількі надзеі», паэтычнай кнігі для дзяцей «На загадкі ёсць адгадкі», кнігі прозы «Воплаўская госця». На вершы Івана Карэнды беларускімі кампазітарамі напісана больш за 30 песень.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі. У розныя гады працаваў на адказных пасадах, у тым ліку намеснікам міністра інфармацыі Беларусі, намеснікам міністра культуры і друку Беларусі, на розных пасадах у Выканкаме Саюза Беларусі і Расіі, начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, саветнікам пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.


Вершы — Івана КАРЭНДЫ, музыка — Яўгена КСЯНЕВІЧА

Куплет 1:

Пад Масквою, Кіевам і Мінскам,

Ля дарог, у стэпах і лясах —

Абеліскі, славы абеліскі...

І імёны ў кветках, ў верасах.

Прыпеў:

Ім у бронзе, у граніце шэрым

Моўчкі з намі крочыць праз вякі.

Мы іх праўдзе, іх сумленню верым,

Абеліскі — нашы маякі.

Куплет 2:

А над імі птушак спеў вясновы

І асенні ціхі лістапад...

Ў маім сэрцы, цяжкаю падковай,

Боль за ўсіх загінулых салдат.

Прыпеў.

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.