Вы тут

7 мая — Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі


Прэзентацыя, паводле слоўніка, — ёсць публічнае прадстаўленне нечага новага.


Стагадовая «Звязда» як быццам не з такіх? Але гэта — з аднаго боку, а з іншага...

Што ні дзень (амаль), то новы нумар і, значыць, хоць нейкая ды нагода для таго, каб нагадаць, што выйшла іх без малога 29 тысяч (!) — расказаць пра гісторыю газеты, яе традыцыі, дадаткі, рубрыкі... Прычым людзям не проста цікаўным, а, без сумневу, самым зацікаўленым — работнікам пошты, якія праводзяць падпіску.

Што казаць, апошнім часам яна праходзіць не проста, і прычын таму шмат: у многіх, у якасці крыніцы інфармацыі цяпер інтэрнэт, а многія — па прыкладзе ката Матроскіна з вядомага мультфільма — на падпісцы эканомяць...

І тым не менш у «Звязды» застаецца свой адданы чытач! І застаюцца, дзякаваць богу і паштавікам, рэгіёны, дзе колькасць падпісчыкаў не толькі не зніжаецца, а нават расце! На Міншчыне сярод вось такіх аддзяленні паштовай сувязі ў гарадах Узда, Валожын, Заслаўе, Клецк... І ўзначальваюць іх Ірына Аляшкевіч, Людміла Шаўрэй, Людміла Агейчык (начальнік участка), Наталля Анікей.

Рады, што мелі магчымасць падзякаваць ім ды іншым работнікам УП «Мінскаблпошта» за працу і падтрымку газеты, а значыць, і роднай мовы ў родным народзе, уручыць сціплыя звяздоўскія сувеніры. А вось зараз, друкуючы здымак, яшчэ і павіншаваць — з прафесійным святам!

Загаловак у газеце: Ёсць у «Звязды» падпісчыкі!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».