Вы тут

Што ў сферы права хвалюе людзей?


Ці ёсць тэрмін дзеяння ў завяшчання? Як прадаць сваю маёмасць у суседнім горадзе, каб не ехаць туды? Колькі каштуе шлюбны дагавор? На гэтыя і іншыя пытанні атрымалі адказы госці выстаўкі «СМІ ў Беларусі», якія прыйшлі на бясплатную кансультацыю з натарыусамі, што сумесна з Беларускай натарыяльнай палатай зладзіла газета «Звязда». На пытанні наведвальнікаў выстаўкі адказвала Надзея ШУПЕНЬКА, натарыус Мінскай абласной натарыяльнай акругі.


Напрыклад, мужчыну гадоў пад 60 цікавіла, у якую кантору звярнуцца яго жонцы, каб скласці завяшчанне на яго карысць. Тое ж самае хоча зрабіць і ён. Такое рашэнне грамадзянін растлумачыў не вельмі добрымі стасункамі з уласнымі дзецьмі.

— Звярнуцца можна ў любое натарыяльнае бюро ці кантору па месцы вашага жыхарства, — параіла натарыус. — Выпадкі, калі сужэнцы складаюць два завяшчанні і адпісваюць нерухомасць адно на аднаго, нярэдкія. Бабулі і дзядулі часта асцерагаюцца ўласных дзяцей. Хоць усё ж часцей маёмасць дзеляць паміж нашчадкамі.

Цяперашнюю мінчанку і былую жыхарку Гродна цікавіла, ці можа яна прадаць гараж на Гродзеншчыне так, каб не ездзіць туды самой. І ці мае сілу завяшчанне, якое засведчана ў Гродне, калі яна цяпер жыве ў сталіцы, ці існуе ў яго тэрмін прыдатнасці.

— Вы можаце выдаць даверанасць на трэцюю асобу, якая ад вашага імя зоймецца продажам гаража ў Гродне. Альбо з'ездзіце туды самі. А завяшчанне будзе дзейсным на тэрыторыі ўсёй Беларусі, калі вы яго не адменіце ці не складзяце новае. І дзейнічаць яно будзе да самай смерці таго, хто яго склаў, — пракаментавала натарыус.

Усе, хто прыходзіў на кансультацыю падчас выстаўкі, засталіся задаволеныя, бо не толькі атрымалі адказы на хвалюючыя пытанні, але і зрабілі гэта бясплатна, а значыць карысна ўдвая.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Шлюбны дагавор, завяшчанне і займы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».