Вы тут

Прэзідэнт падпісаў указ...


Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны дадзена права бясплатнага праезду ў цягніках міжнародных зносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама ў цягніках унутрырэспубліканскіх зносін. Адпаведны ўказ Прэзідэнт падпісаў 2 мая, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Згаданай магчымасцю ветэраны змогуць скарыстацца ў перыяд правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

* * *

Прэзідэнт падпісаў Указ № 164, якім комплексна ўрэгуляваны пытанні правядзення ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Дакумент уносіць змены ў асобныя ўказы, якія датычацца арганізацыі спаборніцтваў. У прыватнасці, рэгулююцца пытанні выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, эксплуатацыі радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных прылад, медыцынскага абслугоўвання ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў і іншыя практычныя пытанні іх падрыхтоўкі і правядзення. Прадугледжаны меры, якія дазваляюць знізіць кошт арганізацыі гэтай маштабнай падзеі.

У дадатак да бясплатнага праезду ў мінскім гарадскім пасажырскім транспарце ўдзельнікам і валанцёрам Гульняў дадзена права бясплатнага праезду ў прыгарадным пасажырскім транспарце па маршрутах, якія звязваюць сталіцу з Нацыянальным аэрапортам Мінск і Заслаўем. Акрэдытаваныя на Гульнях замежнікі вызвалены ад неабходнасці рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі.

* * *

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 166 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2019 годзе».

Дакументам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2019 годзе, а таксама вызначаны яе паўнамоцтвы.

У склад камісіі ўключаны члены ўрада, Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантрольных органаў. Старшынёй камісіі прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Камісія заклікана забяспечыць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых формаў уступных іспытаў, стварэннем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сярод яе абавязкаў — прыняцце мер па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўленне прыёму грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама забеспячэнне асвятлення работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.