Вы тут

Надвор'е на выхадныя


У найбліжэйшыя дні, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, чакаецца няўстойлівае надвор'е з тэмпературным фонам крыху ніжэй за кліматычную норму, аднак па поўдні краіны будзе прыграваць да плюс 22 градусаў.


Сёння ўдзень надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і ўдзень з парывістым ветрам, днём па паўднёвым усходзе магчымы навальніцы. Тэмпература паветра будзе 11—17 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 20 градусаў. У суботу наша краіна апынецца пад уплывам прахалоднай няўстойлівай паветранай масы. Уначы па паўднёвым усходзе, а раніцай і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 цяпла, у некаторых раёнах чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Удзень будзе ад плюс 11 да плюс 17 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 19 градусаў.

У першы дзень вялікіх выхадных надвор'ем будуць кіраваць атмасферныя франты. Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны ў нядзелю пройдуць дажджы, днём месцамі па паўднёвым усходзе навальніцы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 цяпла, па поўдні — плюс 9—10 градусаў. Удзень будзе ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, па паўднёвым усходзе — 15—22 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак атмасферны фронт абумовіць на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 цяпла. Удзень будзе ад плюс 8 да плюс 14 градусаў, месцамі — да плюс 17 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дажджу дачакаліся...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».