Вы тут

Больш як 100 чалавек прайшлі ў фінал конкурсу «Маладыя таленты Беларусі»


Больш як 100 таленавітых дзяцей і падлеткаў прайшлі ў фінал 7-га рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі». Днямі на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё падвялі яго вынікі, а ўчора на выстаўцы «СМІ ў Беларусі» ўзнагародзілі пераможцаў.


Па выніках двух тураў жывых праслухоўванняў судзейская калегія аддала Гран-пры ў намінацыі «Эстрадны вакал. Сола» Антону Карчэўскаму. У намінацыі «Інструментальная музыка. Сола» найвышэйшую ўзнагароду атрымаў баяніст Раман Петух, які ўжо заявіў аб сабе на шматлікіх конкурсах. Ганна Пехцерава стала ўладальніцай Гран-пры ў намінацыі «Спадчына. Салісты». Таксама названы найлепшыя ансамблі і абвешчаны ўладальнікі прызавых месцаў у іншых намінацыях у трох узроставых катэгорыях. А ў асобных намінацыях, дзе, як палічылі сябры журы, усе канкурсанты не дацягвалі да пастаўленай творчай планкі, Гран-пры альбо «золата» не прысуджалася.

Музычныя творы ў выкананні пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў сёлетняга конкурсу можна пачуць на Першым канале Беларускага радыё ў аднайменнай праграме «Маладыя таленты Беларусі», што выходзіць у нядзелі ў 11.20.

Загаловак у газеце: Таленты на фінішы

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.