Вы тут

На Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе беларускі заваявалі 4 медалі


У навучэнкі 11 класа Ліцэя БДУ Марыі Захарневай — бронзавая ўзнагарода. Таксама ўладальніцай “бронзы” стала дзевяцікласніца сталічнай гімназіі №38 Ганна Блажко. Сярэбраных медалёў удастоены прадстаўнікі мінскай гімназіі №41 Аляксандра Новік (11 клас) і Паліна Чэрнікава (10 клас). 


Усяго ў гэтым годзе ў алімпіядзе прынялі ўдзел 196 дзяўчат з 49 краін свету. Ім прапаноўваліся матэматычныя задачы па алгебры, камбінаторыцы, геаметрыі і тэорыі лікаў. Перамогу ў камандным заліку атрымала зборная Украіны, а ў асабістым першынстве перамагла ўдзельніца з Сербіі.

Міжнародныя матэматычныя алімпіяды (IMO) праводзяцца ў свеце пачынаючы з 1959 года. Але, як правіла, большасць удзельнікаў такіх спаборніцтваў – гэта хлопчыкі. Каб далучыць да матэматычных алімпіяд школьніц, у 2012 годзе ў Кембрыджы ўпершыню правялі Еўрапейскую матэматычную алімпіяду менавіта сярод дзяўчат. У ёй прынялі ўдзел каманды з 16 краін Еўропы і з трох краін-гасцей. 

Беларускія школьніцы далучыліся да спаборніцтваў у 2013 годзе. За гэты час яны заваявалі тры залатыя, сем сярэбраных і пятнаццаць  бронзавых медалёў. А ў 2015 годзе Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат прайшла ў Мінску, на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».