Вы тут

Правесці банкаўскую аперацыю з дапамогай смарт-кантракта


У нашай краіне будзе пашырана сфера прымянення аддаленай ідэнтыфікацыі пры выкананні фінансавых аперацый.

Рашэнне аб гэтым прынята ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 18 красавіка 2019 года № 148 «Аб лічбавых банкаўскіх тэхналогіях». Асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. Гэты час даецца Нацыянальнаму банку і Савету Міністраў для прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з прынятым дакументам.


Дадзены ўказ прадугледжвае, што доступ да інфармацыі аб кліентах, якая захоўваецца ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ), акрамя банкаў атрымаюць таксама страхавыя арганізацыі, прафесійныя ўдзельнікі рынку каштоўных папер, лізінгавыя і мікрафінансавыя арганізацыі, форэкс-кампаніі і іншыя.

У адпаведнасці з гэтым дакументам таксама прадугледжваецца магчымасць пры правядзенні ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі кліентаў выкарыстоўваць іх біяметрычныя даныя (фота- і відэамалюнак кліента, голас). Пры гэтым для названых арганізацый з'явіцца магчымасць здзяйсняць здзелкі пры ажыццяўленні банкаўскіх, фінансавых аперацый у электронным выглядзе з прымяненнем праграмна-апаратных сродкаў і тэхналогій без выкарыстання электроннага лічбавага подпісу.

Акрамя таго, зараз можна будзе здзяйсняць здзелкі пры ажыццяўленні банкаўскіх і фінансавых аперацый з дапамогай смарт-кантракта. Прыняцце гэтых прававых актаў дазволіць удзельнікам рынку фінансавых паслуг больш актыўна ўзаемадзейнічаць з канчатковым спажыўцом, павысіць узровень іх даступнасці, а таксама будзе спрыяць актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці ў краіне.

Даведка «Звязды»

Міжбанкавая сістэма ідэнтыфікацыі ў нас у краіне пачала функцыянаваць з 1 кастрычніка 2016 года і дазваляе кліентам банкаў, аднойчы прайшоўшы працэдуру ідэнтыфікацыі ў асабістай прысутнасці ў адным з банкаў, атрымліваць абслугоўванне з дапамогай лічбавых каналаў у іншых банках у зручны час. На пачатак красавіка гэтага года ў МСІ зарэгістраваліся і скарысталіся гэтым сэрвісам для атрымання банкаўскіх паслуг 218,7 тысячы фізічных асоб.

У цяперашні час у гэтай сістэме змяшчаецца неабходная для ідэнтыфікацыі інфармацыя аб 7,53 млн фізічных асоб, 113,2 тысячы юрыдычных асоб і 138 тысячах індывідуальных прадпрымальнікаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.