У сталічнай СДЮШАР № 11 па шахматах і шашках прайшоў 11-ы традыцыйны шашачны турнір памяці вядомага беларускага шашыста Марата Гелера.
Сёлета турнір сабраў 32 удзельнікі з шэрагу гарадоў і абласцей Беларусі. За галоўны прыз турніру змагаліся тры міжнародныя гросмайстры, тры міжнародныя майстры, шэсць майстроў спорту, кандыдаты ў майстры і першаразраднікі. Спаборніцтвы праходзілі па швейцарскай сістэме ў сем тураў з жараб'ёўкай пачатковых хадоў і пазіцый. Усе ўдзельнікі гулялі мікра-матчы з двух партый з кантролем часу 20 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку.
Спонсары і арганізатары турніру прадугледзелі восем прызавых месцаў, а таксама месцы ў катэгорыі «ветэраны» і для найлепшых сярод дзяўчат і юнакоў. Літаральна з першага тура разгарнулася ўпартая і бескампрамісная барацьба.
Пераможцам турніру і ўладальнікам галоўнага прыза стаў 22-гадовы сталічны міжнародны майстар Аляксей Куніца, які набраў 10 ачкоў з 14 магчымых. Другім тут быў моцны майстар спорту з Віцебска Віталь Новікаў. Ён таксама набраў 10 ачкоў, але стаў другім з-за горшага каэфіцыента. Трэцім фінішаваў 18-гадовы міжнародны гросмайстар Міхаіл Семянюк з Мінска, які таксама набраў 10 ачкоў.
Найлепшым сярод ветэранаў быў прызнаны шматдосведны 78-гадовы сталічны майстар спорту Вячаслаў Палянскі, які набраў 7 ачкоў і заняў 16 месца ў выніковай табліцы. Сярод дзяўчат найлепшай была прызнаная сталічная спартсменка, міжнародны майстар Анастасія Барышава. Яна набрала 8 ачкоў і заняла 11-е месца ў выніковым пратаколе. Найлепшым сярод юнакоў быў прызнаны кандыдат у майстры спорту Аляксей Валюк з Ваўкавыска, які набраў 9 ачкоў і заняў 9-е месца ў выніковай табліцы.
Уся васьмёрка прызёраў гэтага турніру, а таксама найлепшыя сярод ветэранаў, сярод дзяўчат і сярод юнакоў былі ўзнагароджаны грашовымі прызамі.
Яўген Салановіч, майстар спорту
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.
Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.