Вы тут

Абралі 15 жылых дамоў для будаўніцтва кватэр шматдзетным сем'ям


У сталіцы на гэты год абрана 15 шматпавярховых жылых дамоў, будаўніцтва кватэр у якіх будуць ажыццяўляць шматдзетныя сем'і. Па словах намесніка начальніка ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Алены Федаровіч, на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з ліку шматдзетных сем'яў, якія пакуль сваімі «квадратамі» не забяспечаны, знаходзіцца 5861 шматдзетная сям. Каля тысячы сем'яў з гэтай колькасці ўжо будуюцца. А больш за чатыры з паловай тысячы сем'яў яшчэ чакаюць накіравання на будаўніцтва. Характэрна, што амаль 1,8 тысячы з іх стаяць у жыллёвай чарзе больш за тры гады.


Тэмпы будаўніцтва павялічаць удвая

Як правіла, за год чарга для шматдзетных павялічваецца на тысячу сем'яў. Прыкладна тысячу кватэр горад будаваў для гэтай катэгорыі раней. Чарга практычна не памяншалася. Зараз перад гарадскімі ўладамі стаіць задача ў найбліжэйшыя два гады (2019—2020) максімальна скараціць гэтую чаргу, каб з моманту пастаноўкі на ўлік да накіравання на будаўніцтва праходзіла не больш за год. У гэтай сувязі ўсё ўзводзімае жыллё з дзяржаўнай падтрымкай ідзе на задавальненне патрэбы ў ім шматдзетных, адзначае спецыяліст.

У сувязі з гэтым, у галоўным мегаполісе краіны было вырашана на гэты год вылучыць 15 шматкватэрных дамоў, будаўніцтва кватэр у якіх будуць весці шматдзетныя сем'і. Намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава ўдакладніла, што ў бягучым годзе па Мінску ўстаноўлена заданне — 1896 шматдзетных сем'яў трэба накіраваць на будаўніцтва.

«Сёння ўжо восем жылых дамоў знаходзяцца ў актыўнай стадыі будаўніцтва, да астатніх плануецца прыступіць у маі», — адзначае спецыяліст. Гэтыя жылыя дамы будуць размяшчацца ў Заводскім раёне ў межах вуліц Стаўбцоўская—Капыльская, Шышкіна—Куляшова, у мікрараёне Лошыца ў межах вуліц Маякоўскага—Барадзінская—Козыраўская, у раёне Міхалова — Алібегава. Не менш як чатыры дамы запланаваныя ў межах вуліц Прытыцкага—Скрыпнікава—Адзінцова—Лабанка. Яшчэ два дамы будзе пабудавана ў межах вуліц Шаранговіча—Гарэцкага—Рафіева. Яшчэ два дамы плануецца ўзвесці ў раёне Чыжоўка-6а.

Вядома фінансаванне і планы на наступны год

Усе дамы для шматдзетных будуюцца з прыцягненнем дзяржаўнай падтрымкі ў рамках Указа № 13 (аб'ём фінансавання складзе 16 млн рублёў) і Указа № 240 (107,5 млн рублёў). Акрамя таго, распрацаваны пералік дамоў на наступны год. Прадугледжана далейшае развіццё мікрараёнаў Лошыца, Чыжоўка-6 і Чыжоўка-6а. Менавіта ў гэтых двух месцах разгорнецца будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў. А пакуль будзе завяршацца забудова мікрараёна Сухарава, дзе плануецца пачаць узвядзенне 3-4 дамоў для гэтай катэгорыі насельніцтва.

Дзяцей шмат не бывае

Цяжка жыць у чужой кватэры, калі ў сям'і трое маленькіх дзяцей. А калі іх чацвёра? Гарадскія чыноўнікі гэта разумеюць. А таму, было прынята рашэнне ў першачарговым парадку права на будаўніцтва жылля даваць тым шматдзетным сем'ям, у якіх чацвёра непаўналетніх дзяцей. Усяго на ўліку ў адміністрацыях раёнаў горада Мінска 504 сем'і з чатырма дзецьмі, з іх 303 сям'і ўжо будуюць сваю новую кватэру.

Таксама першыя сярод шматдзетных будуць сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. цяпер у сталіцы налічваецца 200 шматдзетных сем'яў з дзецьмі-інвалідамі, з іх 44 ужо паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы.

У спецыяльнай чарзе налічваецца каля 40 сем'яў, якія гатовы атрымаць сацыяльнае жыллё.

У індывідуальным фармаце — на перспектыву

Па-сапраўднаму вялікай сям'і ў ідэале жыць бы ў прасторным сваім доме. У вёсках і невялікіх гарадах шматдзетныя сем'і з дапамогай дзяржавы будуюць сабе асобнае жыллё. У сталіцы зямельныя ўчасткі для будаўніцтва індывідуальных дамоў шматдзетным сем'ям не выдаюцца. Разам з тым, гарадскія ўлады пры магчымасці гатовыя разглядаць і такі варыянт. Цяпер чарга шматдзетных, якія жадаюць будаваць свой дом на ўчастку зямлі, што размешчаны ў межах горада, дасягае 700 сем'яў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: З дзяржпадтрымкай — выключна для шматдзетных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».