Вы тут

Як не патрапіць у горад Хлуск?


Выдавецкі дом “Звязда” правёў прэзентацыю кнігі Галіны Пшонік.


Чаму людзі хлусяць? Ці заўсёды падманваць – дрэнна? Як паступаць, калі зрабіў нешта заганнае (не спецыяльна!), а прызнавацца вельмі не хочацца? Адказы на гэтыя пытанні шукалі вучні 14-й мінскай гімназіі, якія 25 красавіка завіталі ў кніжную краму “Дружба”. Трэцякласнікаў чакала сустрэча з беларускай пісьменніцай Галінай Пшонік і персанажамі яе казкі “Спуск у горад Хлуск”. Чаго только не рабілі дзеці падчас мерапрыемства: расказвалі, ці даводзілася ім калі-небудзь хітрыць, прыдумвалі свае варыянты завяршэння казачнай гісторыі, высвятлялі, хто лепш ведае беларускую мову... Спадзяемся, што такія сустрэчы, арганізаваныя “Звяздой” сумесна з “Белкнігай”, дапамагаюць малым “выйсці” за межы падручнікаў па літаратуры і бліжэй пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі аўтарамі.

Алена Карпенка

Фота Яны Сабінай

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.