Вы тут

Выстава абразоў, выкананых цалкам з прыроднага каменю, адкрылася ў Мінску


Усе экспанаты зробленыя з італьянскага мармуру, оніксу, траверціну і г. д. Азнаёміцца з экспазіцыяй можна ў Лошыцкай сядзібе.


Арганізатары сцвярджаюць, што выстава заяўляецца да публічнага прагляду ўпершыню, не мае аналагаў у праваслаўным свеце ні па аб'ёме выставачных матэрыялаў, ні па прадстаўленых тэхніках іх выканання ў каменеапрацоўцы, і таму яе па справе можна назваць ўнікальнай.

На выставе пастаянна дэманструюць не менш за 150 работ, з іх больш за палову рарытэтныя. Убачыць нетрадыцыйную трактоўку ў інтэрпрэтацыі малюнкаў біблейскіх вобразаў паспрыяе сам матэрыял - прыродны камень.

Экспазіцыя праводзіцца напярэдадні падрыхтоўкі да пашыранай выставы, у адпаведнасці з блаславеннем Мітрапаліта Паўла Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з нагоды ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею 550-годдзя з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Дзмітрый СУГАНЯЕЎ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.